Знайсці
15.11.2022 / 10:046РусŁacБел

«Барадатыя мужыкі ў жаночых сукенках». Камуніст паразважаў, куды трэба рухацца беларускай музыцы

Сваімі думкамі пра тое, які ўплыў аказвае беларуская культура, і што трэба новаму пакаленню айчынных дзеячаў мастацтваў, падзяліўся з «Мінскай праўдай» камуніст-публіцыст Мікалай Валовіч.

Валовіч лічыць, што ў інфармацыйным полі Беларусі пераважае нізкапробная ліберальная масавая культура, якая прапагандуе не самыя лепшыя чалавечыя якасці.

«З аднаго боку, дзяржава спрабуе абараніць грамадзян ад гэтага, з другога — не-не, ды і выяўляюцца рэчы, гістарычна чужыя нашаму народу. Гэта асабліва прасочваецца ў сетцы інтэрнэт. Ды і перавага ў інфармацыйным полі краіны расійскіх масмедыя таксама накладвае свой адбітак», — кажа публіцыст.

Што да сучаснай эстрады, то, на думку Валовіча, трэба выкарыстоўваць менавіта савецкі досвед.

«Паглядзіце, якую колькасць таленавітых людзей дала нам савецкая эпоха. Гэта і «Песняры», і Анатоль Ярмоленка, і «Верасы» … Акрамя таго, іх творчасць прапагандавала ўсё самае добрае і роднае. Нельга сказаць, што ў СССР зусім не было замежнай эстрады. Проста была сістэма, якая не дазваляла прасачыцца ўсяму, што адносіцца да нізкага гатунку», — сцвярджае Валовіч.

Ён упэўнены, што для развіцця беларускай эстрады неабходна вярнуцца да савецкай сістэмы адбору талентаў і навучання, а таксама больш эфектыўна забяспечваць інфармацыйную бяспеку грамадзян.

«Да прыкладу, Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза і не дапускаюць да конкурсу Еўрабачанне. Я гэта лічу за шчасце. Ужо даўно самім трэба было адмовіцца ад удзелу ў гэтым цемрашальстве, дзе на сцэну выходзяць барадатыя мужыкі ў жаночых сукенках», — упэўнены Мікалай Валовіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
47
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
15.11.2022
Таварыш Мао, не не не. Пусть будут. Кого там пропагандисты таскали и показывали в РБ. Коммунисты из Литвы, Италии, Португалии вроде? Ну да неважно. Сколько там этих коммунистов было? Пара человек. А преподносили их как грозную силу. Пусть будут на потеху. Чем смешнее выглядят, тем лучше.
15.11.2022
"прасачыцца ўсяму, што адносіцца да нізкага гатунку"
а салодуха, сестры грудевы и т.п. - гэта высокі гатунак?
15.11.2022
лепшыя музыкі з'ехалі ці(і) пацярпелі ад рэпрэсій...
паважаны, вядомы за межамі Беларусі Gods Tower, Лявон Вольскі і інш...

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930