Знайсці
24.11.2022 / 08:12РусŁacБел

Politico: ЗША не выключаюць, што Расія можа ўжыць хімічную зброю ва Украіне

Прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна лічаць, што Расія можа спачатку прымяніць хімічную зброю ва Украіне, перш чым звярнуцца да ядзернай канфрантацыі з НАТА, калі расійскія войскі працянуць губляць пазіцыі, паведамляе выданне Politico са спасылкай на шэсць абазнаных крыніц, сярод якіх ёсць высокапастаўленыя прадстаўнікі Пентагона.

Фота: AP

Па словах суразмоўцаў выдання, у ЗША няма ніякіх разведвальных даных, якія дазваляюць выказаць здагадку, што такая атака ва Украіне немінучая. Многія прадстаўнікі Міністэрства абароны ЗША лічаць, што ў зімовыя месяцы баявыя дзеянні замарудзяцца, і ніводны з бакоў не зможа адваяваць значныя тэрыторыі.

Але ў выпадку працягу страт на полі бою або поўнага развалу расійскай арміі некаторыя высокапастаўленыя чыноўнікі, якія займаюцца гэтым пытаннем, мяркуюць,

што Масква можа звярнуцца да выкарыстання хімічнай зброі — у тым ліку той, якую звязваюць з атручваннем апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Са слоў аднаго з чыноўнікаў, у такой атацы могуць быць выкарыстаныя рэчывы, якія лёгка схаваць, што абцяжарыць ускладанне віны на Маскву.

Па словах чыноўнікаў і экспертаў, некаторыя хімікаты могуць быць выкарыстаны для нападу з масавымі ахвярамі — іх можна ператварыць у аэразоль або выкарыстоўваць у боепрыпасах для нанясення шкоды вялікай групе людзей.

Рада нацыянальнай бяспекі ЗША адмовілася ад каментароў.

ЗША мяркуюць, што Расія ўкладае сродкі ў нарошчванне свайго патэнцыялу хімічнай зброі. Па словах памочніка члена Кангрэса, з якім пагаварылі журналісты Politico, восенню гэтага года сенатары былі праінфармаваныя аб запасах хімічнай зброі ў Расіі і існуючай у сувязі з гэтым пагрозе Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930