Знайсці
27.04.2024 / 11:021РусŁacБел

УСУ паведамілі пра 21 збітую ракету з 34. Пашкоджаныя чатыры ЦЭС і бальніца

Былі атакаваныя аб'екты ў Днепрапятроўскай, Івана-Франкоўскай і Львоўскай абласцях.

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што ноччу расейскае войска атакавала Украіну з дапамогай 34 крылатых і балістычных ракет, з якіх 21 удалося збіць.

Як паведамілі ў прыватнай энергакампаніі ДПЭК, з-за атакі сур'ёзна пацярпелі чатыры электрастанцыі. Ёсць пацярпелыя, ім аказваюць дапамогу, колькасць параненых не ўдакладняецца.

Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка паведаміў, што былі атакаваныя аб'екты ў Днепрапятроўскай, Івана-Франкоўскай і Львоўскай абласцях.

У Харкаве пад удар патрапіла псіхіятрычная бальніца. У момант атакі ў медыцынскай установе знаходзілася каля тысячы чалавек — 900 пацыентаў і яшчэ 250 работнікаў.

«На шчасце, ракеты патрапілі ў зямлю, а не ў карпусы медустановы — у адваротным выпадку цяжка ўявіць колькасць загінулых і пацярпелых. Ёсць адзін паранены чалавек, ступень — лёгкая», — паведаміў кіраўнік горада Ігар Церахаў.

Чытайце таксама:

Расійская армія развівае наступ у Данецкай вобласці. Украінскія вайскоўцы адчайна спрабуюць стабілізаваць фронт

Дзярждэпартамент пацвердзіў, што ЗША ўжо перадалі Украіне ракеты ATACMS. І неўзабаве перададуць яшчэ

Пентагон неадкладна накіроўвае на падтрымку Украіны зброю на мільярд даляраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12
27.04.2024
Беларусы так і не разумеюць хто ў іх вораг, тобок іх паступова зноў уцягваюць у расейскае інфаполе дзе незразумелыя асобы, з незразумелым статусам, будуць вырашаць за іх іхні лёс. Ідзе вайна, каму яшчэ незразумела - можа ў чарговы раз паэкперэменціраваць з карнымі ворганамі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031