Знайсці
05.12.2022 / 20:00РусŁacБел

У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ пяць чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек. Цяпер у ім 968 чалавек, з іх 222 — беларусы.

Палітвязні, якіх дадалі ў спіс, — юрыст Юры Зянковіч, сацыяльная актывістка Анастасія Кухта, супрацоўнік EPAM Андрэй Гарун, а таксама Ілля Смалюга і Таццяна Колас.

Сярод людзей у спісе большасць ніякага дачынення да тэрарызму не мае, гэта проста палітычныя праціўнікі лукашызму і незалежныя журналісты. Сярод уключаных у спіс — кандыдатка ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Святлана Ціханоўская, яе муж, блогер Сяргей Ціханоўскі, рэдактарка партала Тут.бай Марына Золатава і дырэктарка партала Людміла Чэкіна ды іншыя вядомыя асобы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031