Знайсці
17.12.2022 / 21:086РусŁacБел

Брэнд ніжняй бялізны правёў модны паказ у мінскім басейне ФОТЫ

У пятніцу прайшоў незвычайны модны паказ. Брэнд ніжняй бялізны Lovelace арганізаваў яго ў басейне, а разам з мадэлямі адзенне дэманстравалі сінхраністкі. Фотарэпартаж публікуе «Анлайнер».

Подыумам была абраная спа-зона гасцінічнага комплексу Victoria & Spa. Тут у цэнтры памяшкання якраз ёсць вялікі басейн, а глядацкія месцы размясціліся вакол яго.

Lovelace — брэнд ніжняй бялізны родам з Беларусі. Яго гісторыя пачалася з Карыны Кудзінай, якая ў 2015 годзе вырашыла, што вельмі хоча шыць і шыць менавіта прыгожую ніжнюю бялізну. Сёння брэнд прадстаўлены не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Польшчы і Грузіі.

Слоган брэнда — «Бялізна з эфектам псіхатэрапіі». У асартыменце прадстаўлены як зручныя баваўняныя камплекты, так і сэксуальна-карункавыя. Ёсць гарсэты, піжамкі, хатнія шорты. Фішка — частае выкарыстанне стрэпаў і завязак. Цанавая палітыка — ад 13 рублёў за аксесуар у выглядзе чокера на шыю да 195 за дызайнерскае бра.

У канцы на подыум выйшла Карына Кудзіна і скокнула ў басейн.

Уладальніца брэнда Lovelace Карына Кудзіна

«Я ні разу не рэпеціравала гэты скачок, — тлумачыла бізнэсвумен. — У нейкі момант я пачала хвалявацца, пайшла ў душавую, села на падлогу і медыціравала. Потым устала і сказала сабе: «Я змагу скокнуць эфектна і феерычна нават без рэпетыцый!»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
49
Ха-ха
13
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
4
0
Железный Дровосек/адказаць/
18.12.2022
[Рэд. выдалена]
3
баба яга/адказаць/
19.12.2022
ну ў Virа ў камандзе пэўна зноў дзяўчат няма, таму яму нават баба яга за прыгажуню сойдзе)
1
баба яга/адказаць/
19.12.2022
у этой Карины что - татуировка вместо попы? с черепашкой-ниндзя? Оо
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930