Знайсці
04.01.2023 / 14:08РусŁacБел

Уначы Беларусь накрые атмасферны фронт

У 21:00—22:00 да заходніх межаў краіны падыдуць ападкі цёплага фронту цыклону «Н». Па поўначы чакаецца снег, па паўднёвым захадзе — дождж.

У Мінску снег з дажджом чакаюцца пасля поўначы, паведамляе тэлеграм-канал «Надвор'е». Раніцай магчымы моцны снег.

За атмасферным фронтам прыйдзе і пахаладанне.

Самая халодная ноч будзе з 6 на 7 студзеня. Чакаецца -25° на поўначы і ўсходзе Беларусі. У Мінску можа быць -20°. На паўднёвым захадзе будзе цёпла -5..-10°.

Аднак маразы толькі на пару дзён. Ужо 9 студзеня з паўднёвага захаду пачне рухацца цяпло, паступова выцясняючы холад на ўсход.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031