Знайсці
09.01.2023 / 13:051РусŁacБел

Урад прапануе ўвесці змены па выплаце пенсій

Іх хочуць выдаваць у асноўным праз банкі, а магчымасць атрымліваць грошы праз пошту збіраюцца пакінуць толькі для некаторых катэгорый.

Саўмін накіраваў на разгляд у парламент законапраект «Аб змене законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання». Адна з прапанаваных зменаў — выплачваць пенсіі праз банкі.

Але для некаторых беларусаў хочуць пакінуць магчымасць атрымліваць пенсіі на выбар праз банкі, пошту ці арганізацыі, якія займаюцца дастаўкай гэтых выплат. Сярод іх — мінчане і жыхары абласных і раённых цэнтраў ва ўзросце ад 70 гадоў і старэйшыя, а таксама тыя, хто старэйшы за 65 гадоў і пражывае ў іншых населеных пунктах. Таксама такую магчымасць хочуць пакінуць за людзьмі з інваліднасцю I і II групы.

Цяпер беларусы могуць на свой выбар атрымліваць пенсіі праз пошту, банкі, а таксама арганізацыі, якія займаюцца дастаўкай гэтых выплат. Такая магчымасць замацаваная ў заканадаўстве аб пенсіённым забеспячэнні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць
09.01.2023
Очередную чепуху городит власть. Моей бабке на хутор привозила почтальон на велосипеде. И где там банк?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930