Знайсці
12.01.2023 / 08:07РусŁacБел

Маштаб разбурэнняў у Салядары ФОТА

Амерыканская кампанія Maxar апублікавала ў сваім твітары два спадарожнікавыя здымкі, якія паказваюць маштаб разбурэнняў у горадзе Салядар у Данецкай вобласці, дзе цяпер ідуць жорсткія баі.

Салядар. 1 жніўня 2022 года

На першым здымку, зробленым 1 жніўня мінулага года, бачныя шэрагі цэлых дамоў.

Другая фатаграфія, якая зроблена 10 студзеня 2023 года, паказвае заснежаны пейзаж, на якім не відаць ніводнага не пацярпелага будынка, некаторыя кварталы цалкам знесены.

Прадстаўнікі войскаў РФ сцвярджаюць, што ўзялі Салядар пад кантроль, украінскія ўлады настойваюць, што баі за горад працягваюцца і называюць расійскія заявы хлуснёй.

Кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка заяўляў, што ад інфраструктуры Салядара «практычна нічога не засталося».

Да вайны ў горадзе жылі каля 11 тыс. чалавек. У сераду Кірыленка паведаміў, што цяпер у Салядары застаюцца больш за 500 жыхароў, эвакуяваць якіх немагчыма.

Салядар. 10 студзеня 2023 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930