Знайсці
23.01.2023 / 08:37РусŁacБел

Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад новай кнігі

31 студзеня «Янушкевіч» выдасць знакаміты раман польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Кароль» у перакладзе Міколы Раманоўскага. 

«Твардах сёння — ключавая фігура сучаснай польскай літаратуры. Яго феномен выяўляецца ў рэдкім спалучэнні — шалёнай папулярнасці яго твораў, кожны з якіх становіцца медыйнай з’явай і, з іншага боку, высокай планкай самой літаратуры — сюжэт, стыль, лексіка тут на такім узроўні, што ловіш самы сапраўдны мастацкі кайф», — анансуе выхад перакладу выдавецтва.

Там таксама адзначаюць, што кніга праз абставіны не выйдзе ў Беларусі. Нядаўна «Янушкевіч» у судовым парадку быў пазбаўлены ліцэнзіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930