Знайсці
08.02.2023 / 12:46РусŁacБел

На волю выйшла палітзняволеная Марына Каласкова

Жанчыну абвінавацілі ў абразе былога начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова (арт. 369 КК).

Пацярпелы Куляшоў на суд не з’явіўся. Ён звярнуўся ў суд з заявай аб разглядзе крымінальнай справы без яго ўдзелу і даслаў заяву аб спагнанні з абвінавачанай сродкаў па пазове памерам 1 000 рублёў. Сваю віну Марына Каласкова прызнала цалкам, паведамляюць праваабаронцы.

Суд над Каласковай быў прызначаны на 1 сакавіка 2022 года, аднак жанчына, якая знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, так і не з’явілася. Яе абвясцілі ў вышук і праз некаторы час затрымалі і змясцілі пад варту. У судзе яна патлумачыла, што не было сродкаў, каб набыць квіток з Крычава да Віцебска. 

Ёй прызначылі 1,5 года «хіміі», а таксама штраф на 700 рублёў. Але пазней жанчыне змянілі пакаранне на 7 месяцаў калоніі і этапавалі ў пачатку ліпеня ў ПК №4, адкуль яна выйшла на волю 7 лютага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829