Знайсці
14.03.2023 / 16:49РусŁacБел

У барысаўскім БАТЭ правялі ідэалагічную чыстку — «Трыбуна»

Галкіпер Дзяніс Шчарбіцкі, абаронца Даніла Нячаеў, паўабаронца Дзмітрый Бяссмертны звольненыя з БАТЭ. Акрамя таго, капітан Станіслаў Драгун і вопытны гулец абароны Максім Бардачоў не маюць кантрактаў з клубам, хоць футбалісты правялі перадсезонку ў камандзе, паведамляе «Трыбуна».

Паводле звестак выдання, Нячаеў і Бяссмертны прымалі ўдзел у першым матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць «Белшыны», а вось на матч у адказ футбалісты заяўленыя ўжо не былі. Абодва, дарэчы — падпісанты праўладнага ліста спартсменаў, але гэта ім не дапамагло.

У снежні 2022-га паведамлялася пра стварэнне «чорнага спісу» Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу беларускім клубам было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што з гэтага пераліку робяцца выбарачныя выключэнні, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах. Некаторым гульцам, аднак, не дапамагае і гэта.

Чытайце таксама:

«Нелаяльных» футбалістаў адхіляюць ад гульняў

Чарговая зачыстка «нелаяльных» ад Мiнспорту: разаслалі новыя «чорныя спісы» і патрабуюць дзейнічаць бязлітасна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031