Знайсці
20.03.2023 / 17:214РусŁacБел

Праўладная мастачка Жыгімонт: Мне прад'явілі за георгіеўскую стужку. Я вішчала

Мастачка Святлана Жыгімонт зрабіла публічны данос на аднаго з жыхароў Мінска, якога западозрыла ў «бандэраўскіх» поглядах. Прычым пачалося ўсё, маўляў, з таго, што ён «вельмі выразна на яе паглядзеў».

Святлана Жыгімонт

Паводле версіі Жыгімонт, яны з мужам выйшлі з кавярні, а каля іх прайшоў да сваёй машыны нейкі чалавек, які «вельмі выразна на яе паглядзеў». Калі чалавек сеў і паехаў, то на некаторы час па нейкіх прычынах спыніўся побач з машынай пралукашэнкаўскай мастачкі і яна пачула, што ў яго грае ўкраінская музыка.

Калі Жыгімонт пасля таго, як чалавек праехаў, сфатаграфавала яго нумар, то ён нібыта «развярнуўся і вярнуўся» ды «на словах стаў прад'яўляць за [георгіеўскую] стужку». Пасля таго мужчына нібыта сфатаграфаваў Жыгімонт з мужам, а апошні выйшаў з машыны і ўступіў у бойку. «Я вішчала», — напісала мастачка ў тэлеграм-канале.

Разнялі бойку, па версіі праўладнай мастачкі, курсанты Акадэміі МУС, якія праходзілі міма.

Жыгімонт вядомая карыкатурамі на апазіцыю і партрэтам Лукашэнкі.

Карціны Святланы Жыгімонт

Чытайце таксама:

Прэмію за ўклад у развіццё беларускай музычнай індустрыі атрымаў аўтар песні «Я русский»

Доктар Марыярці беларускай эстрады. Вы не паверыце, хто піша патрыятычныя песні для дзяржТБ і карпаратываў сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
30
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
43
0
Светлана/адказаць/
20.03.2023
[Рэд. выдалена]
20.03.2023
У псіхіятрычны дом такіх. Толькі так.
20.03.2023
Прад'явілі малыхе. Жаргон расейскай хабалкі. Гнюсь на языку, расея ў галаве, бяздаршчына на карцінках.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930