Пірог са спаржай і сырам — свежы, сытны і вясновы
Дазвольце зялёным сцяблінам спаржы стварыць у вашым доме сапраўдны вясновы настрой. Чакаеце гасцей або проста хочаце парадаваць кагосьці з блізкіх? Тады гэты рэцэпт — тое, што вам трэба.
Фота: taste.com.au
Каб вы не гублялі часу і паспелі як след адпачыць у выхадныя, прапануем рэцэпт, у якім выкарыстоўваецца ўжо гатовае цеста. Аднак звярніце ўвагу, што, так як для гатавання патрабуецца няшмат інгрэдыентаў, важную ролю іграе іх якасць.
Калі вам удасца падаць гэты пірог цягам гадзіны пасля выпякання, то ён будзе ў найлепшым выглядзе — з хрусткім цестам і яшчэ расплаўленым сырам. Але праз пару гадзін пірог таксама будзе добры.
Вам спатрэбіцца:
- 300 г нятлустага сыру рыкота,
- 100 г нятлустага сыру фета, раскрышанага,
- 2 ч. л. дробна нацёртай цэдры лімона,
- 2 ч. л. свежага лісця лімоннага чабару,
- зялёная цыбуля, дробна пакрышаная,
- 2 пучкі (400 г) спаржы, нарэзанай,
- 2 лісты гатовага слоенага цеста, часткова размарожанага,
- 2 ст. л. малака,
- 1 ст. л. дробна нарэзанага лісця свежага базіліку,
- 1 ч. л. дыжонскай гарчыцы,
- 1 1/2 ст. л. лімоннага соку,
- 1 ст. л. аліўкавага алею,
- рукала і долькі лімона, для падачы.
Гатаванне:
- Разагрэйце духоўку да 200 °C/180 °C з канвекцыяй. Засцяліце дзве бляхі паперай для выпечкі.
- Змяшайце ў місцы рыкоту, фету, цэдру лімона, чабор і цыбулю.
- Адварыце спаржу ў каструлі з кіпячай вадой ад 3 да 5 хвілін ці пакуль яна не стане мяккай. Асушыце.
- Выкладзіце цеста на падрыхтаваныя бляхі, а на цеста — сумесь з рыкотай, пакідаючы па краях 2 сантыметры без начынкі. Зверху ўпрыгожце спаржай. Загніце краі цеста ўверх і пашмаруйце іх малаком. Выпякайце 30 хвілін ці пакуль цеста не паднімецца і не падрумяніцца.
- Тым часам змясціце базілік, гарчыцу, лімонны сок і алей у слоік. Надзейна закруціце накрыўкай і патрасіце, каб усе складнікі змяшаліся.
- Кожны з двух пірагоў разрэжце на чатыры часткі. Апырскайце ўсё сумессю з базіліку і лімоннага соку. Падавайце з рукалай і долькамі лімона.
Чытайце яшчэ:
Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва






Браўні — класічны шакаладны дэсерт
 2
У Беларусь нечага прыляцелі два барты ФСБ — Матолька
 1
Віктар Лукашэнка паляцеў з Беларусі / Пратэсты ў Віцебску і савецкі анекдот / Выбухі на мяжы. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 31 мая
Латушка ў Кіеве сустрэўся з Падаляком
 1
У Кіеве пацвердзілі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей
 4
Затрымалі чалавека на польска-беларускай мяжы
 1
Лукашэнку таксама нехта падарыў вагнераўскую кувалду
 10
Лукашэнка падпісаў указ аб садаводчых таварыствах
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ровно, как и в другие игры