Знайсці
22.03.2023 / 13:32РусŁacБел

«Калі ў чалавека вылет з Варшавы, то варта планаваць паездку за суткі». Колькі часу цяпер займае перасячэнне мяжы

Як зараз беларусы ездзяць у Польшчу і Літву, дзе чарга ідзе больш хутка, і які дзень лепш за ўсё выбіраць для перасячэння мяжы, пра гэта MOST пагаварыў з прадстаўніком праекта GranicaBYPL, дзе адсочваюць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС.

Апошні час праходжанне мяжы можа займаць каля сутак. Фота: gpkgovby / Telegram

Што чуваць на беларуска-польскай мяжы

Сярэдні час перасячэння мяжы праз «Варшаўскі мост» з боку Брэста — каля 15—18 гадзін. Апошнім часам праходжанне мяжы можа займаць каля сутак, таксама бываюць выпадкі, калі перасячэнне займае каля 5—8 гадзін, і ў асноўным гэта адбываецца ў суботу.

За апошні тыдзень польскі бок для ўезду ў Польшчу за суткі афармляе прыкладна 600—650 машын. Выязджае праз «Тарэспаль» каля 700—800 аўто.

Пры планаванні паездкі праз Брэст, варта ўзяць пад увагу, што перш чым заехаць на мяжу, трэба прастаяць тры гадзіны ў чарзе: да зоны чакання, у самой зоне чакання і пасля зоны чакання (перад шлагбаумам на заезд на мяжу). Таму, калі ў зоне чакання няма машын, гэта абсалютна не значыць, што транспарт можа патрапіць на мяжу.

Апошнія дні пагоршылася сітуацыя з праходжаннем мяжы на аўтобусе. У суботу 11 сакавіка праходжанне дзвюх межаў займала да 15 гадзін, а польскі бок афармляў 1—2 аўтобусы за гадзіну. Таму, калі ў чалавека самалёт у Варшаве, варта планаваць паездку як мінімум за суткі да вылету.

Шмат хто звяртае ўвагу, што часта ў чэргах стаяць беларускія машыны на 5-м ці 7-м рэгіёнах, і некаторыя ў чарзе не разумеюць, навошта яны сюды едуць, калі праезд праз Літву нашмат хутчэйшы. Але адказ просты: у многіх да гэтага часу прадоўжаныя візы, па якіх яны могуць перасякаць мяжу толькі ў польскім напрамку.

Што адбываецца на беларуска-літоўскай мяжы

Вялікі паток перакінуўся з польскай мяжы на літоўскую. Пры гэтым літоўцы больш машын усё роўна не афармляюць.

Больш за ўсё напружаная сітуацыя стала на пераходзе «Беняконі — Шальчынінкай», раней ён быў самым хуткім. Цяпер, каб хутчэй прайсці мяжу, трэба выбіраць пераходы, якія знаходзяцца далей ад Польшчы. Напрыклад, «Катлоўка — Лаварышкес», «Відзы —Твярачус» ці латвійскі пераход «Урбаны — Сіленэ».

Праезд у бок Літвы праз пункт «Прывалка» самы павольны, за суткі праязджае там каля 200 машын. Калі вы бачыце інфармацыю, што ў пункце пропуску «Прывалка» няма машын да шлагбаума (няма зоны чакання), то на самой мяжы можа быць каля 50 аўто, і праходжанне мяжы зойме мінімум шэсць гадзін. Праходжанне з чаргой да шлагбаума займае ад 10 гадзін да 18 гадзін.

Пры вяртанні дадому праз пункт «Райгардас» утвараецца адна чарга да шлагбаума, але ў асноўным усе стаяць на чырвоны канал у літоўцаў для афармлення TAX-FREE, таму калі вам на зялёны, то часта дазваляюць праязджаць без чаргі, і праходжанне займае да гадзіны.

Нядзеля па-ранейшаму самы загружаны дзень для выезду з Беларусі, і прагназуецца, што сітуацыя ў нядзелі будзе толькі пагаршацца, бо колькасць веласіпедыстаў будзе расці.

Калі лепш за ўсё вяртацца ў Беларусь

Напрыклад, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь, на мяжу трэба прыязджаць раніцай да гадзін 10—11 па беларускім часе (улічваем перавод гадзіннікаў на летні час).

Пятніца — адзін з самых загружаных дзён для вяртання ў Беларусь. З 7 раніцы пятніцы да 7 раніцы суботы вяртаецца каля 800 аўто і каля 80 аўтобусаў.

Для выезду з Беларусі лепш за ўсё выбіраць суботу ў пасляабедзенны час. Рэкамендуем перад выездам чытаць Telegram-чат і паведамленні карыстальнікаў пра актуальную сітуацыю на пераходах.

Чытайце таксама:
Як змяніліся цэны на шоп-туры ў Беласток і колькі цяпер стаяць на мяжы
Да чаго прывядзе закрыццё «Баброўнікаў»
Польшча закрывае пункт пропуску «Баброўнікі» «з меркаванняў нацыянальнай бяспекі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031