МЗС РФ лічыць, што ў Беларусь з Украіны могуць закінуць дыверсійныя групы з мэтай звяржэння Лукашэнкі
Расія не выключае, што ў Беларусь з Украіны будуць перакінутыя дыверсійныя групы, якія хочуць звяржэння кіраўніцтва краіны. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Міхаіл Галузін, піша ТАСС.
«За апошнія месяцы істотна ўзмацнілася жорсткасць рыторыкі прадстаўнікоў «беларускіх нацыяналістычных фармаванняў», якія ваююць у складзе УСУ на Данбасе і актыўна падтрымліваюцца кіеўскімі ўладамі і іх заходнімі куратарамі», — сказаў Галузін.
Паводле прадстаўніка МЗС Расіі, лідары і камандзіры добраахвотнікаў «адкрыта гавораць, што ў будучым плануюць прымяніць свой баявы досвед для сілавога звяржэння дзейнага беларускага кіраўніцтва».
«У сувязі з гэтым нельга выключаць магчымай перакідкі ў рэспубліку такіх дыверсійных груп», — сказаў ён.






Каментары
182
Мойша/адказаць/сачыць29.03.2023
Расейцы пужаюць лукашэнку каб ен іх лепш слухаўся, на самай справе пад дыверсантамі яны маюць на ўвазе сваіх
120
Группы/адказаць/сачыць29.03.2023
Дауно пара гэта зрабiць.
40
НПС/адказаць/сачыць29.03.2023
⤷ Смеху варта, да? а что она успешно делает уже год?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як часта трэба мяняць ручнік?
 3
Спявачка Віка Цыганова падарыла песню БелАЗу. А цяпер памяняла ў ёй некалькі слоў і падарыла ўдзельнікам вайны
 1
Маркетплэйс Ozon не справіўся з «чорнай пятніцай»
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера