Знайсці
04.05.2023 / 22:195РусŁacБел

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі растуць

Па інфармацыі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, колькасць прададзеных у афіцыйных аўтасалонах новых аўто ў красавіку 2023-га аказалася на 11% большай, чым у сакавіку, і аж на 86% большай, чым у красавіку 2022 года.

Усяго ў красавіку беларускія аўтадылеры прадалі 1661 новы аўтамабіль (у сакавіку было 1202). Прытым колькасныя паказчыкі продажаў большасці брэндаў засталіся ў тых жа межах, што і ў сакавіку, а значны скачок продажаў назіраўся толькі ў Geely.

Па выніках чатырох месяцаў 2023 года Geely прадала 3218 аўтамабіляў. На другім месцы — Lada (371 машына), на трэцім — Audi (257).

Паводле экспертаў, поспехі Geely можна растлумачыць як наяўнасцю дастатковай колькасці аўтамабіляў у дылерскіх цэнтрах і пашырэннем мадэльнага шэрагу, так і прывабнай прапановай па фінансаванні куплі.

У БАА таксама адзначаюць, што на беларускі рынак прыходзіць усё больш кітайскіх марак (EXEED, FAW, Skywell і інш.) на змену еўрапейскім брэндам, што дазваляе падтрымліваць прапанову. 

Чытайце таксама:

Стаўкі па крэдыце на Geely рэзка падскочылі

У Беларусі назвалі цэны на самую дарагую мадэль «Джылі»

У Беларусі расце колькасць аўто ў продажы. Чаму так адбываецца? Тлумачаць гульцы рынку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
4
05.05.2023
Через два года ваз сгниет и превратится в ржавое корыто. ваз - это не машина - на ней только можно страдать, а не комфортно передвигаться. А территорию вашего завода ЗИЛ уже как лет пять переделали в жилой комплекс, нет его уже, сгнил и развалился, вот и вся сила))
0
Максим Дизайнер/адказаць/
05.05.2023
(!)

В больших и не очень городах комфортно передвигаться на общественном транспорте и такси. Это белорусских колхозников персональное ведро на колесах - смысл жизни и очень большое достижение.
1
Всем известна сила ЗЛА/адказаць/
05.05.2023
Продал свой старый Опель и уехал в Польшу, подальше от этого совхозного зоопарка и его кровавых кремлёвских спонсоров. Не жалею
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/316001
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930