Сяржук Сыс. Дачакайся, родная, мяне
Сяржук Сыс апублікаваў у фэйсбуку верш «Мама».
Мама, мама, кажуць, дактары
Часам не вылазяць з нашай хаты,
Дачакайся сына, не згары,
Ён жа ані ў чым не вінаваты.
Дачакайся, родная, мяне
І прабач, што зараз не вярнуся.
Веру, што выгнання час міне,
Яшчэ будзе вольна ў Беларусі.
Нашыя бярозкі і дубок
Моцы хай даюць табе і веры,
І аднойчы, быццам незнарок,
Ціха зарыпяць у хату дзверы.
Любая матуля, датрымай,
Мне ж таксама горка на чужыне,
А галоўнае, што тут цябе няма,
А галоўнае, што тут няма Радзімы.
Ноч за ноччу сню адно кіно:
Як іду сцяжынаю вясковай,
Зазіраю ў роднае вакно…
А далей, далей знікаюць словы.
29.05. 2023 г.
«Прабачце, накрыла!» — прыпісаў да верша Сяржук Сыс.






Усевалад Сцебурака. У маёй ДНК — ген зямлі. Верш
 4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чаму Гараўскага апраўдалі? Тлумачаць юрысты
 5
Затрымалі намесніцу дырэктара кампаніі «ЮрСпектр»
 4
Апраўдальны прысуд Гараўскаму: «У іх — камісія па вяртанні, у Еўропе — незалежныя суды»
 4
Мікалаю Карпянкову памянялі першага намесніка
 4
«Баяцца білінгвізму не варта». Лагапед расказала, у чым спецыфіка працы з беларускамоўнымі дзецьмі і ці робіцца іх больш
 1
Прадстаўнік Алены Захаранка і Валерыі Красоўскай мае намер абскардзіць апраўдальны прысуд Юрыю Гараўскаму
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера