Знайсці
01.06.2023 / 14:543РусŁacБел

Рашэнне аб экстрадыцыі Сафіі Сапегі перадалі ў суд Смаленска

Такое рашэнне суд прыняў у сувязі з тым, што апошняе месца рэгістрацыі дзяўчыны на тэрыторыі РФ — Смаленск.

Прэсненскі суд Масквы накіраваў на разгляд у суд Смаленска прадстаўленне Федэральнай службы выканання пакаранняў аб перадачы асуджанай у Беларусі грамадзянкі РФ Сафіі Сапегі для адбыцця пакарання ў Расію, піша «Спутнік».

«Справа перададзена для разгляду ў Прамысловы раённы суд Смаленска», — удакладнілі ў судзе.

Рашэнне звязана з тым, што ў Смаленску знаходзіцца апошняе месца рэгістрацыі Сапегі на тэрыторыі РФ. Раней паведамлялася, што справу маглі разглядаць ва Уладзівастоку, так як апошняе афіцыйнае месца пражывання дзяўчыны — востраў Рускі.

Нагадаем, Сафія Сапега была затрыманая 23 мая 2021 года ў мінскім аэрапорце пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair Афіны — Вільня.

6 мая 2021 года суд у Гродне прысудзіў яе да шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму па артыкулах аб наўмысных дзеяннях па распальванні сацыяльнай варожасці, а таксама аб незаконным зборы і распаўсюдзе звестак аб прыватным жыцці сілавікоў, суддзяў, пракурорскіх работнікаў, чыноўнікаў, што пацягнула шкоду пацярпелым.

Цяпер Сапега адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі.

Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 22 мая яго памілаваў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
0
0
Common sence/адказаць/
01.06.2023
Остров Русский? Это там где находится одно из подразделений ГРУ (ГУ ГШ) ? 42-й отдельный морской разведывательный пункт специального назначения (остров Русский, бухта Джигит, вблизи г. Владивосток, Тихоокеанский флот)
01.06.2023
Kudy zbiraiuca adpravic ? Nihai spakoina adsjadzic svai 8 god i na Svabodu !
01.06.2023
Да р**іян так сабе стаўлюся, але дзяўчыну сапраўды шкада
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031