Кіраўнік Шабекіна расказаў, што яму патэлефанаваў Пуцін і пацікавіўся, якая патрэбная дапамога
«Мне сёння патэлефанаваў галоўнакамандуючы Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін. Я яму паведаміў абстаноўку, якая склалася. расказаў аб нашых дзеяннях, планах. Ён мне падзякаваў, і мы працягнулі працу, працягваем яе», — паведаміў Уладзімір Жданаў у эфіры «Расія-24».
У Крамлі пацвердзілі, што Пуцін тэлефанаваў кіраўніку Шабекіна. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў таксама паведаміў, што пасля размовы Пуцін «даў неабходныя даручэнні».
Да таго, як пазваніць Жданаву ў Шабекіна, адкуль уцякаюць людзі і дзе працягваюцца абстрэлы, Пуцін правёў сустрэчу з сем'ямі, узнагароджанымі ордэнам «Бацькоўская слава». Сярод іншага, ён расказаў, як спіць і што верыць у Дзеда Мароза і нават лічыць яго галоўнейшым за сябе. Сітуацыю ў Белгародскай вобласці Пуцін не каментаваў.
Чытайце таксама:
Жыхары Шабекіна скардзяцца, што не могуць датэлефанавацца да гарачай лініі па эвакуацыі
У Белгародскай вобласці рыхтуюцца да эвакуацыі цэлага горада





