У праваслаўных сёння Сёмуха
Праваслаўныя вернікі ў нядзелю, 4 чэрвеня, адзначаюць вялікае свята — Тройцу. Дзень Святой Тройцы святкуецца ў пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня. Іншая назва свята — Сёмуха.
Фота ілюстрацыйнае
Свята Святой Тройцы пачалі адзначаць у канцы IV стагоддзя пасля таго, як у 381 годзе на Сусветным саборы ў Канстанцінопалі быў афіцыйна прыняты догмат аб Тройцы — Богу ў трох абліччах.
На Тройцу ў праваслаўных храмах белыя ўборы духавенства, у якіх служылі са свята Узнясення Гасподняга, мяняюць на зялёныя. Зялёны колер у праваслаўі — сімвал Святога Духа.
Паводле падання, напоўніўшыся Святым Духам, Пётр і іншыя апосталы пачалі славіць Бога на розных мовах, якіх раней не ведалі. Гэта так уразіла людзей, якія знаходзіліся вакол, што многія паверылі ў Ісуса Хрыста і ў той жа дзень сотні людзей прынялі Святое Хрышчэнне. З таго моманту колькасць хрысціян павялічвалася з кожным днём.






да царкоўнікаў жа ў мяне прэтэнзіі з той нагоды, што яны заклікаюць адарвацца ад зямлі і ўзнесціся на нябёсы. зямное для іх тыпу - хву - гадкае грэшнае. дык а навошта вы тады кранаеце зямное?