Знайсці
27.06.2023 / 13:06РусŁacБел

Пяскоў не стаў каментаваць словы Лукашэнкі пра «вагнераўцаў» і Прыгожына

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць ацэнкі Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да прычын узброенага бунту ў Расіі, нагадаўшы, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін даў высокую ацэнку намаганням Лукашэнкі па ўрэгуляванні, як піша ТАСС.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

Раней Лукашэнка заявіў, што ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Расіі «ні ў якім разе» не трэба рабіць героя з яго, з Пуціна ці заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, бо «сітуацыю выпусцілі», а потым «думалі, што разыдзецца, а яно не разышлося».

«Не думаю, што маю права каментаваць Аляксандра Рыгоравіча. Прэзідэнт [РФ Уладзімір Пуцін] наўпрост учора даў высокую ацэнку яго намаганням па ўрэгуляванні гэтага крызісу, — сказаў Пяскоў у аўторак журналістам. — Ну і, вядома, тут усё ж галоўнае — гэта намаганні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, яго воля не дапусціць горшага развіцця падзей. Гэта было зроблена».

Адказваючы на пытанне, ці ёсць у Крамля пацвярджэнне інфармацыі, якая з'явілася ў медыя, аб тым, што Прыгожын ужо нібыта прыбыў у Беларусь, Пяскоў адзначыў: «Тут я не маю ніякіх звестак і нічога не магу вам сказаць».

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што ў суботу прывёў войскі ў поўную боегатоўнасць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031