Знайсці
17.11.2023 / 08:404РусŁacБел

Італія першай у Еўропе забараняе сінтэтычную ежу

Парушэнне закона прадугледжвае штраф да 150 тысяч еўра і прымусовае закрыццё прадпрыемстваў, якіх прызналі вінаватымі ў парушэнні.

Фота: spb.restoran.ru

Ніжняя палата парламента Італіі ў чацвер ухваліла закон аб забароне выкарыстання прадуктаў харчавання і кармоў, вырашчаных у лабараторыях, паведамляе ANSA.

Паколькі Сенат ухваліў ініцыятыву, яна ўступае ў сілу.

Закон, ініцыяваны міністрамі сельскай гаспадаркі Італіі Франчэска Лалабрыджыда і міністрам аховы здароўя Арацыа Скілачы, прадугледжвае забарону вытворчасці, спажывання і прасоўвання «ежы і кармоў, вырашчаных з клеткавых культур».

Парушэнне закона прадугледжвае штраф да 150 тысяч еўра і прымусовае закрыццё прадпрыемстваў, якіх прызналі вінаватымі ў парушэнні. Ім таксама могуць забараніць атрымліваць дзяржфінансаванне на тэрмін да трох гадоў.

Правы італьянскі ўрад падаваў законапраект як крок для абароны нацыянальнага вытворцы і традыцый.

Супраць выступілі групы па абароне жывёл і асацыяцыі, якія падтрымліваюць развіццё «клетачнай» сельскагаспадарчай прадукцыі, сцвярджаючы, што закон перакрэсліць прагрэс італьянскіх даследчыкаў у гэтай галіне.

Цэнтрысцкая і левая апазіцыя Італіі замест гэтага паказвала, што такая аднабаковая забарона — першая на тэрыторыі Еўропы — супярэчыць сельскагаспадарчай палітыцы ЕС і можа прывесці да праблем, калі Еўрасаюз урэгулюе пытанне сінтэтычнай ежы.

Чытайце таксама:

Сярэдні чэк у краме складае 22 рублі

«Чорная пятніца» ў Беларусі: куды пайсці на шопінг

«Гэта, натуральна, не суперфуд». Чым карысная і шкодная бульба і як часта яе есці?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
3
Максим Дизайнер/адказаць/
17.11.2023
Мусаліні

Правильно, расист. Пускай спыняцца грабиць Африку и Ливию. Или вы про памяркоуных ариев "в связи с ситуацией в стране"?
2
Мусаліні/адказаць/
17.11.2023
Правільна, Максим Дизайнер! Яшчэ да гэтай хвалі міграцыі памяркоўных казаў, што краінам першага свету трэба ўсіх бежанцаў узбраяць і адпраўляць наводзіць парадак у сябе на радзіме. Тое ж цяпер тычыцца і памяркоўных: адлавіць усіх дызайнераў, айцішнікаў і іншых крэаклаў па Варшавах і Тэнэрыфах, замест гумовага гаку ў рукі даць зброю і марш шыхтом захапляць плацдарм на правым беразе Заходняга Буга.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
17.11.2023
Мусаліні

Они там "порядок" каждые пол года наводят, пока французы с итальянцами качают нефть и добывают алмазы. Ливия еще лет 50 от такого порядка в себя приходить будет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031