Знайсці
16.01.2024 / 14:193РусŁacБел

На Вадохрышча ў Мінску на выратавальных станцыях абсталююць купелі

Побач з імі паставяць цёплыя распранальні, таксама арганізуюць выязны гандаль.

Фота: Мінск-навіны

На выратавальных станцыях «Дразды», «Камсамольская» і «Цнянская» ў перыяд вадохрышчанскіх святаў будуць адкрыты месцы для акунання. Пра гэта паведаміў журналістам 16 студзеня галоўны вадалазны спецыяліст аддзела Таварыства выратавання на водах Аляксандр Галіцкі, пішуць Мінск-навіны.

Вадохрышчанскія купанні пачнуцца ў 18:00 18 студзеня і працягнуцца да паўночы 19 студзеня.

Таксама А.Галіцкі нагадаў, што да акунання трэба падрыхтавацца загадзя.

«З сабой варта ўзяць тэрмас з гарачай гарбатай, дадатковы камплект сухой бялізны, апрануцца па надвор'і, каб не дапускаць пераахаладжэння, — пералічыў спецыяліст. — Пажадана не ўжываць шмат вадкасці. Неабходна справіць натуральную патрэбу перад тым, як заходзіць у купель».

Чытайце таксама:

На Вадохрышча сёлета можна будзе акунуцца на мінскім стадыёне «Дынама»

Сіноптыкі паабяцалі істотнае пагаршэнне ўмоў надвор'я на Вадохрышча

Аляксандр Лукашэнка акунуўся ў палонку ВІДЭА (19 студзеня 2021 года)

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Дзед/адказаць/
16.01.2024
Навошта беларусам скакаць у ледзяную палонку, гэта дурната прыйшла з Расіі. Памятаю, яшчэ 30 гадоў таму ніхто і блізка такім не займаўся, максімум набіралі ваду з калодзежа.
1
бабка/адказаць/
16.01.2024
Дзед, а каб памыцца? не?)

- а дзе вы мыецеся?
- у рэчцы
- што - і ўзімку!?
- ат. колькі той зімы
(стары-стары анекдот)
0
не по пути/адказаць/
18.01.2024
Бредовая российская традиция.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031