Знайсці
07.03.2024 / 18:064РусŁacБел

Украінцы сур'ёзна ўзяліся за блакаванне тэле– і радыёсігналаў з Расіі і Беларусі

Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне выдзеліць з рэзервовага фонду дзяржаўнага бюджэту 152 млн грыўняў на разгортванне сістэмы, якая будзе блакаваць антыўкраінскае тэлерадыёвяшчанне ў прымежных абласцях, паведамляе «Эканамічная праўда».

Чакаецца, што за выдзеленыя сродкі паставяць комплексы па блакаванні тэлерадыёсігналаў з тэрыторыі Расіі, Беларусі і непрызнанага Прыднястроўя. Іх усталююць у 45 лакацыях ў прымежнай зоне 9 абласцей, а менавіта Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Вінніцкай і Адэскай.

Выдзеленыя ўрадам сродкі накіруюць як на закупку і ўстаноўку комплексаў блакавання сігналаў, так і для пакрыцця выдаткаў на эксплуатацыю гэтых комплексаў на працягу наступных 8 месяцаў.

Чакаецца, што самі комплексы будуць усталяваныя 1 траўня 2024 года.

Чытайце таксама:

Суд ва Украіне асудзіў святара УПЦ да двух гадоў пазбаўлення волі. Ён называў расійскую агрэсію «грамадзянскай вайной»

«Усё расійскае варта закрываць па ўсіх франтах». Сяргей Пукст — пра рэпрэсіі і жыццё ў эміграцыі

«Усе пракладачныя высеркі». Раскрылі, хто вядзе адзін з самых брудных каналаў лукашысцкай прапаганды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
17
Шерхан/адказаць/
07.03.2024
За Свабоду!, Украина так усиленно боролась против наследия Совка что сама стала использовать их методы ))))
13
хтосьці/адказаць/
08.03.2024
Замест каб наладжваць распаўсюд праўдзівай інфармацыі, прабіваць дыктатарскую цэнзуру на сумежных тэрыторыях, самыя закрываюць межы і палохаюцца любога шоргату, як і быццам Еўрапейскі неасавок...
Ладзілі ж апытанне, па выніках якога адносна нядаўна толькі 2% украінцаў займалі прарасейскія пазіцыі. А зараз гатовыя распісацца, што тое была лухта, і свабодных людзей трэба дадаткова бараніць ад нягеглай хлусні?
1
За Свабоду!/адказаць/
08.03.2024
Шерхан, А ты, ябацькакрамлёўскі бот, думаў, што зможашь свабодна распаўсюджваць вашу рускафашысцкую і лукашысцкую прапаганду вайны і тэрора? Дарэмна, гэтага не будзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031