Знайсці
25.03.2024 / 14:576РусŁacБел

Сілавікі затрымалі гродзенца за здымкі вайсковай тэхнікі. На відэа ў яго падбітае вока

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа затрымання жыхара Гродна, які, паводле аўтараў відэа, за грошы фатаграфаваў ваенныя абʼекты.

«Медыязона» высветліла, што ў сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Кірыл Гаўрылаў. Ён 2003 года нараджэння і пражывае ў Гродне. У міліцэйскім роліку бачна, што ў хлопца падбітае левае вока. 

На камеру хлопца прымусілі сказаць, што яму за грошы прапанавалі сабраць інфармацыю пра вайсковыя абʼекты Беларусі і сфатаграфаваць іх. 

У роліку паказваюць фота зенітна-ракетных комплексаў С-300 і РСЗА «Град». Ці зрабіў гэтыя фотаздымкі затрыманы, невядома. Таксама невядома, па якім артыкуле затрымалі гарадзенца і дзе ён зараз знаходзіцца.

@nashanivanews «Абразіла памерлых у Крокусе». Па даносе Прыдыбайлы затрымалі мінскую тыктокерку-таролага #крокус#крокусситихолл#беларусь#беларускаямова#беларусьновости#милициябеларуси#нашаніва#мова#белорусы#жывебеларусь♬ Paris - Else

Чытайце таксама:

Пяскова спыталі наконт катаванняў затрыманых за тэракт у «Крокусе»

«Бутэлькай з вадой следчы выбіў мне зубы». Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны расказаў пра сваё апошняе затрыманне

МЗС Беларусі адказала Еўрасаюзу на заклікі вызваліць палітвязняў і спыніць іх катаванні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
12
0
хтосьці/адказаць/
25.03.2024
Відавочна, сам павёўся на фішынг з боку канторскіх правакатараў, якія замовілі бессэнсоўныя здымкі.
Выконваюць норму па затрыманых, каб імітаваць "карыснасць"...
0
Заходні Беларус/адказаць/
25.03.2024
Вуха не адрэзалі пакуль што, але ўсё наперадзе, будуць вам беларусікі мае родныя і вушы рэзаць, і кувалдай косці малоць гэтыя лукашысты мярзотныя, смярдзючая крывёй істота пуйло даў зялёнае святло. 
0
Woodoo Cult /адказаць/
26.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031