Знайсці
12.04.2024 / 17:402РусŁacБел

«Востраў чысціні» адкрые крамы, якія зачыніліся — уладальнік сеткі знайшоў расійскага інвестара

Астатнія крамы будуць перададзеныя пад франшызу.

Віктар Рамук. Фота: «Про бизнес».

Гендырэктар «Вострава чысціні» Віктар Рамук распавёў, што знайшоў інвестара і адкрывае крамы, якія зачыніліся.

У верасні 2022 года з'явілася інфармацыя аб затрыманні гендырэктара «Вострава чысціні» Віктара Рамука. Праз год ягоны бізнэс быў на мяжы банкруцтва: крыніцы «Нашай Нівы» сцвярджалі, што велізарны выкуп за выхад уласніка з СІЗА і праблемная бізнэс-мадэль пагражаюць кампаніі закрыццём. 

У свежым інтэрв'ю выданню «Пра бізнэс» бізнэсовец распавёў, што кампанія прайшла складаны перыяд. Са слоў Рамука, яму ўдалося знайсці інвестара ў Расіі.

«Урад нас падтрымаў, пасадзейнічаў у перамовах з банкамі: усімі тымі ж, што былі ў нас у крэдытным партфелі па пытанні рэструктурызацыі. Дзякуючы садзейнічанню банкаў мы знайшлі бізнэс-партнёра з Расійскай Федэрацыі.

На цяперашні момант называць імя інвестара, напэўна, не зусім правільна, таму што здзелка знаходзіцца яшчэ на стадыі падпісання інвестыцыйнага дагавора. Партнёрства эфектыўна для двух бакоў бізнэсу. Мы ўзмацняем нашы пазіцыі за кошт партнёра, а партнёр у сябе на сваім рынку — за кошт нашай экспертызы ў рытэйле, з нашымі кантрактамі», — распавёў Рамук.

Па словах прадпрымальніка, інвестар з вялікім вопытам у вытворчасці і продажы бытавой хіміі гатовы ўкладвацца ў фабрыку «Вострава чысціні», а таксама ў транспартную кампанію. 

Рамук анансаваў адкрыццё часткі зачыненых магазінаў сеткі. Усяго будуць працаваць 350 гандлёвых аб'ектаў. Астатнія 130 крам будуць перададзеныя пад франшызу «Вострава чысціні». Рамук упэўнены, што такое рашэнне прывядзе да хуткага пашырэння бізнэсу. З дапамогай франшызы прадпрымальнік вернецца да гандлю ў 650 крамах, якія працавалі да крызісу ў кампаніі ў 2023 годзе.

Чытайце таксама:

«Аб закрыцці гаворка не ідзе». Заснавальнік «Вострава чысціні і смаку» пракаментаваў праблемы бізнэсу

Кампаніі з Беларусі і Расіі падаюць пазовы да «Вострава чысціні»

«Востраў чысціні» аднаўляе дастаўку тавараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
0
аўтаслесар/адказаць/
12.04.2024
[Рэд. выдалена]
14.04.2024
Есть великая мудрость:"От тюрьмы и от сумы (от бедности) не зарекайся". Даже если очень богат и крут. Твои деньги могут понадобиться кому-то более крутому. Или твой взгляд может не понравиться.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031