Прэзідэнцкая кампанія і расійскія грошы
Спадзявацца на расійскую падтрымку – маральна гібельна, а палітычна – інфантыльна. Каментар Рэдакцыі.
Каментар Рэдакцыі.
Заява Аляксандра Мілінкевіча аб тым, што ён пойдзе ў прэзідэнты, дала старт рэальнай выбарчай кампаніі. Характэрна, што яе пачатак праходзіць пад акампанемент чутак аб упырску расійскіх грошай.
Ёсць лідэры апазіцыі — не Мілінкевіч — якія ці то маюць расійскую падтрымку, ці то хочуць яе атрымаць, ці то не маюць яе, але гэткім спосабам блефуюць.
Спадзявацца на расійскую падтрымку — маральна гібельна, а палітычна — інфантыльна.
Смешна, калі палітыкі, ужо лысыя, а паводзяць сябе як дзеці, наступаючы на тыя самыя граблі, што іхныя папярэднікі 9, 7 і 5 гадоў таму.
Калі палітык глядзіць у той бок, гэта паказвае: яго пазіцыі нястойкія. Гэта не лідэр для апазіцыі.
Гандаль з Расіяй, ва ўсіх сэнсах гэтага слова, — без таго не абысціся ні апазіцыі, ні любому будучаму кіраўніку Беларусі. Але ніякія таемныя дамовы з Масквой недапушчальны, яны гібельны для асобных палітыкаў, як яны былі б гібельны для краіны, калі б яны заключаліся ад імя краіны. Маскоўскія грошы стануць каменем, які пацягне гэтых палітыкаў на дно.
0
0
0
0
0
0
Сайт Nashaniva.com можа быць часова, каля 10 хвілін, недаступны ў сувязі з тэхнічнымі зменамі
 1
Падтрымайце нас праз Патрэон, каб мы змаглі больш
 31
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Магілу Прыгожына залілі бетонам
 2
Што за незвычайныя магілы рабілі на Палессі?
 2
Вучоныя знайшлі супрацьяддзе ад алкаголю
 9
Блінкен у Кіеве схадзіў на абед у піцэрыю
 5
Жыхарам кватэр, знішчаных у Белгарадзе расійскай ракетай, заплацяць па $1000 кампенсацыі
 7
Якія кватэры і дамы мае сям'я Андрэйчанкі
 4
Як працуе ботаферма «Мінскай праўды»
 9
Мінскі маторны завод выпусціў фірмовыя шкарпэткі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера