Знайсці
09.09.2012 / 11:052РусŁacБел

Галоўны прыз Венецыянскага фестывалю атрымаў фільм Кім Кі Дука «П’ета»

Карціна прызнаная найлепшай з 18 прадстаўленых на конкурсе фільмаў.

Галоўны прыз 69-га Венецыянскага кінафестывалю — статуэтку «Залатога льва Святога Марка» — міжнароднае журы прысудзіла паўднёвакарэйскаму рэжысёру Кім Кі Дуку за фільм «П’ета».

Карціна Кім Кі Дука была прызнаная найлепшай з 18 прадстаўленых на конкурсе фільмаў.

Залатую статуэтку пераможцу ўручыў цяперашні кіраўнік фестывалю Альберта Барбера і старшыня журы амерыканскі рэжысёр Майкл Ман, аўтар такіх фільмаў, як «Алі» і «Джоні Д», прадзюсар вядомага серыяла «Паліцыя Маямі: Аддзел нораваў».

Уладальнікам «Срэбнага льва», які ўручаецца за найлепшую рэжысуру, стаў амерыканец Пол Томас Андэрсан, які прадставіў на фестывалі карціну пра рэлігійную секту «Майстар».

Спецыяльную прэмію журы атрымаў фільм «Рай: вера» аўстрыйца Ульрыха Зайдля, супраць якога, як паведамлялася, могуць распачаць крымінальную справу за абразу пачуццяў вернікаў за некаторыя сцэны гэтай карціны.

ІТАР-ТАСС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031