Знайсці
20.01.2018 / 22:008РусŁacБел

Беларуская каманда ўпершыню на подыуме «Дакара»

Беларускі экіпаж «МАЗ-Спортаўта» Сяргея Вязовіча (штурман Павел Гаранін, механік Андрэй Жыгуліна) заняў другое месца па выніках ралі-марафона Дакар-2018 у катэгорыі грузавікі.

Гэта першы подыум у гісторыі «Дакара» для беларускай каманды МАЗ-Спортаўта.

Экіпаж Аляксандра Васілеўскага ў агульным заліку заняў 12-е месца, а экіпаж Аляксея Вішнеўскага стаў у выніку 13-м.

Беларускія гоншчыкі ўдзельнічалі ў ралі-рэйдзе «Дакар» ў сёмы раз. Уладальнікам каманды выступае Мінскі аўтазавод, тэхнічным партнёрам — тэлекам-аператар velcom.

Марафон у гэтым годзе прайшоў па тэрыторыі трох краін — Перу, Балівіі і Аргенціны. Працягласць толькі хуткасных участкаў склала каля 3,5 тыс. км, прычым большая частка маршруту праходзіла па пясчаных трасах з вялікімі выдмамі.

Tribuna

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031