Знайсці
27.10.2021 / 13:25РусŁacБел

Эксперты ў ЗША рэкамендавалі вакцыну BioNTech/Pfizer для дзяцей ва ўзросце 5—11 гадоў

Група незалежных экспертаў у аўторак рэкамендавала Упраўленню па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA) дазволіць выкарыстанне вакцыны BioNTech/Pfizer сярод дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў.

Рашэнне было прынята пераважнай большасцю галасоў, піша Deutsche Welle.

Члены экспертнай камісіі сышліся ў меркаванні, што перавагі вакцынацыі пераважваюць звязаныя з ёй рызыкі.

FDA не абавязана прытрымлівацца рэкамендацый знешніх экспертаў, але звычайна прыслухоўваецца да іх. Рэгулятар прыме ўласнае рашэнне аб вакцынацыі дзяцей на працягу наступных некалькіх дзён. Калі будзе вырашана ўхваліць вакцыну, то ў пачатку лістапада гэтае пытанне разгледзяць цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў.

Прадстаўнікі кампаній Pfizer і Biotech заявілі, што эфектыўнасць іх вакцыны ў прадухіленні выпадкаў заражэння каранавірусам сярод дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў перавышае 90%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930