Знайсці
26.02.2022 / 14:36

SWIFT: што гэта такое і што будзе, калі Расію адключаць

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну Захад і ЗША заявілі аб увядзенні жорсткіх санкцый у адказ на нематываваную агрэсію. У якасці на самай справе дзейсных мер усё часцей гучыць патрабаванне адключыць Расію ад SWIFT — самай буйной у свеце сістэмы міжбанкаўскіх камунікацый. 26 лютага Кіпр заявіў, што не будзе блакаваць прапанову адключыць РФ ад SWIFT. Перад гэтым Італія запэўніла, што таксама падтрымае гэтае рашэнне. Аднак Венгрыя і Германія супрацівяцца. Але ці так балюча ўдарыць па Расіі ізаляванасць ад сістэмы SWIFT? Разбіраемся.

Фота: Dmitri Lovetsky, AP

Што такое SWIFT?

SWIFT (Society for Worldwide Interbank Financial Telecommunication) — скарачэнне ад «Таварыства сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый». Гэта абароненая сістэма абмену паведамленнямі для трансгранічных плацяжоў.

SWIFT карыстаецца вялікім даверам і дазваляе банкам хутка апрацоўваць вялікія аб'ёмы транзакцый.

Бельгійская сістэма была створана ў 1973 годзе разам з кааператывам, у які ўваходзяць тысячы фінансавых ўстаноў, якія яе выкарыстоўваюць.

Менавіта яна стала асновай міжнароднай фінансавай камунікацыі. У 2020 годзе праз платформу SWIFT штодня адпраўлялася каля 38 мільёнаў паведамленняў. Кожны год з дапамогай гэтай сістэмы пералічваюцца трыльёны еўра.

SWIFT ёсць альтэрнатывы, напрыклад, Расія і Кітай выкарыстоўваюць свае ўласныя аналагічныя сістэмы, але яны не сталі глабальнымі.

Да чаго можа прывесці адключэнне ад SWIFT?

Калі расійскім банкам будзе забаронена карыстацца SWIFT, ім будзе значна складаней атрымаць доступ да фінансавых рынкаў па ўсім свеце.

Перакладаць сродкі на замежныя рахункі стане ў разы складаней і, галоўнае, даражэй. Сістэмы Visa і Mastercard пры гэтым пачнуць паказваць збоі — як пры замежных пераводах, так і пры ўнутраных.

Расійскія інвестары пры адключэнні ад SWIFT могуць паспяшацца з распродажам расійскіх папер. Гэта ўдарыць і па банках, і па прыватных інвестарах, і па ўсім фондавым рынку.

Тармажэнне міжнародных транзакцый адаб'ецца амаль на ўсіх сферах эканомікі: ланцужкі паставак тавараў парушацца, што прывядзе да дэфіцыту імпарту і, як следства, росту коштаў. А рост коштаў — гэта падзенне рэйтынгу Пуціна і спусташэнне кашалькоў простых расіян. Натуральна, усе гэтыя наступствы адаб'юцца на расійскім рублі — даляр і еўра папаўзуць уверх.

Каля 300 расійскіх банкаў і фінансавых устаноў выкарыстоўваюць SWIFT для міжбанкаўскіх пераводаў.

Забарона на працу фінансавых устаноў не стане прэцэдэнтам. Некаторыя Іранскія банкі былі пазбаўленыя доступу да SWIFT у 2019 годзе ў выніку санкцый ЗША. У цэлым па краіне доступ да сістэмы быў прыпынены з 2012 па 2016 год.

Чаму Захад не хоча блакаваць Расію?

Адключэнне ад SWIFT паўплывае на эканоміку не толькі Расіі, але і Еўропы.

Міністр фінансаў Нямеччыны Крысціян Лінднэр заявіў у інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі ARD, што гэтыя санкцыі небяспечны тым, што «Нямеччына перастане атрымліваць газ і іншую сыравіну» з Расіі. Па паведамленнях, гэтую заклапочанасць падзяляюць і іншыя краіны ЕС — Італія, Венгрыя, Кіпр і Латвія.

У ЗША занепакоеныя патэнцыяльнымі дэстабілізуюючымі наступствамі такога кроку.

Адключэнне Расіі ад SWIFT можа падштурхнуць яе пайсці па кітайскім сцэнары ці нават знайсці рашэнне, заснаванае на блокчэйне.

Браян Фрэй, былы пракурор Міністэрства юстыцыі ЗША пры адміністрацыі Трампа, заявіў агенцтву Associated Press, што, хоць SWIFT і з'яўляецца асноўнай сістэмай абмену паведамленнямі для фінансавых плацяжоў, «існуюць альтэрнатывы гэтай сістэме», і адключэнне Расіі створыць «праблемы для міжнароднай супольнасці».

Чым Захад замяняе гэтыя меры?

У чацвер Еўрапейскі Саюз апублікаваў «самы жорсткі пакет санкцый у гісторыі» супраць Расіі.

Банкам ЕС будзе забаронена прымаць ўклады ад расійскіх грамадзян на суму больш за 100 тысяч еўра, а некалькім расійскім дзяржаўным кампаніям будзе перакрыты доступ да фінансавання ЕС.

Новыя санкцыі, якія прадугледжваюць замарожванне актываў у ЕС, будуць уведзеныя супраць набліжаных да Уладзіміра Пуціна. Такія меры могуць быць прынятыя і супраць расійскага прэзідэнта асабіста. «Удар будзе максімальна адчувальным для расійскай эліты», — сказала старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, дадаўшы, што санкцыі ЕС «прывядуць да росту інфляцыі, паскарэння адтоку капіталу і паступовага разбурэння прамысловай базы».

У Вялікабрытаніі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан — прыхільнік адключэння Расіі ад SWIFT — абвесціў аб уласным пакеце санкцый, накіраваных на абмежаванне доступу расійскіх банкаў і кампаній да яе важных фінансавых рынкаў. «Нічога не выключана», — сказаў Джонсан.

У ЗША прэзідэнт Джо Байдэн абвесціў пра санкцыі супраць двух найбуйнейшых расійскіх банкаў, «Ашчадбанка» і банка «ВТБ», заблакаваўшы ім магчымасць здзяйсняць аперацыі ў далярах ЗША.

Міністэрства фінансаў ЗША заявіла, што санкцыі ў цэлым «накіраваны амаль на 80 адсоткаў усіх банкаўскіх актываў у Расіі і акажуць глыбокае і доўгае ўздзеянне на расійскую эканоміку і фінансавую сістэму».

Адказваючы на пытанне аб SWIFT, Байдэн сказаў, што існуючы ў яго пакет фінансавых санкцый нанясе яшчэ большы ўрон Расіі, і выказаў меркаванне, што рашэнне аб забароне SWIFT будзе за еўрапейскімі краінамі. «Такая магчымасць застаецца, але цяпер гэта не тая пазіцыя, якую хоча заняць астатняя Еўропа», — сказаў Байдэн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31