Знайсці
09.06.2022 / 16:07

ЗША і Еўрасаюз хочуць змусіць Расію прадаваць нафту па зніжаных цэнах. Вось магчымы механізм

Санкцыі ЕС і ЗША прывядуць да таго, што Расія зменшыць здабычу нафты прыкладна на чвэрць, бо альтэрнатыўныя спосабы дастаўкі сыравіны ў Азію абмежаваныя. Гэтыя 3 мільёны бараляў за дзень патэнцыйна можна кампенсаваць за кошт росту здабычы ў Саудаўскай Аравіі, Венесуэле і Іране. Пры змяншэнні экспарту з Расіі на большы аб’ём, цана нафты можа вырасці непрапарцыйна, і Масква акажацца ў выйгрышы. Таму Захад шукае такое рашэнне, пры якім Расія працягвала б экспарт, але не атрымлівала б усёй сумы даходаў, піша «Уол-стрыт джорнал». Такая гульня прадугледжвае складаныя разлікі. З боку Вашынгтона перамовы вядзе дасведчаная міністр фінансаў краіны Джанэт Елен.

ЗША і іх саюзнікі імкнуцца збалансаваць магчымы рост цэн на нафту, адначасова абараняючы сусветную эканоміку ад магчымай рэцэсіі.

Міністр фінансаў ЗША Джанэт Елен заявіла на гэтым тыдні, што краіна праводзіць актыўныя перамовы з еўрапейскімі хаўруснікамі па фармаванні картэля пакупнікоў і ўстанаўленні гранічных цэн на расійскую нафту. ЗША і хаўруснікі хочуць, каб Індыя і Кітай захавалі доступ да расійскай нафты, што магло б дапамагчы стабілізаваць цэны, якія ўжо і без таго высокія, і каб адначасовы з гэтым расійскі бюджэт атрымліваў абмежаваныя паступленні ад продажу нафты.

ЕС і ЗША прынялі меры па забароне імпарту расійскай нафты пасля ўварвання ва Украіну. Еўрапейскія кампаніі імпартуюць значна большую колькасць расійскай нафты, таму ад дзеянняў Еўропы залежыць тут нашмат больш.

Агулам, Захад спрабуе знайсці здаровы баланс паміж тым, каб пакараць Расію, але, з іншага боку, на давесці сусветную эканоміку да новай рэцэсіі. Вось як гэта можна зрабіць.

Дзяржавы будуць звяртацца да страхавальнікаў, каб паспрабаваць устанавіць абмежаваную цану. Пастаўкі нафты часта страхуюцца кампаніямі ў ЕС і Вялікабрытаніі, і афіцыйныя асобы вывучаюць магчымасць таго, каб гэтыя страхавальнікі пакрывалі пастаўкі расійскай нафты толькі ў нееўрапейскія краіны, якія падпадаюць пад абмежаванне цэн.

Афіцыйныя асобы Міністэрства фінансаў ЗША на гэтым тыдні адправяцца ў Вялікабрытанію і ЕС для абмеркавання санкцый.

Цяперашнія дзеянні ЕС надоўга абмяжоўваюць здольнасць Расіі здабываць і прадаваць нафту. Расіяне сутыкаюцца з сур'ёзнымі лагістычнымі цяжкасцямі пры продажы вялікіх аб'ёмаў нафты ў іншыя краіны.

Паводле звестак брусельскага аналітычнага цэнтра Bruegel, Расія, якая ўжо прадае нафту са зніжкай прыкладна ў 30 даляраў за бараль у параўнанні з сусветнымі базавымі цэнамі, атрымлівае ад ЕС каля 10 мільярдаў даляраў штомесяц за сырую нафту і нафтапрадукты. Да вайны Расія экспартавала ў ЕС прыкладна 2,5 мільёна бараляў сырой нафты за дзень.

Цяпер расійскі экспарт можа скараціцца на цэлых 3 мільёны бараляў за дзень.

Яшчэ больш глыбокае скарачэнне здабычы ў Расіі можа прывесці да росту сусветных цэн на нафту да 200 даляраў за бараль, што можа выклікаць рэцэсію. Цяпер нафта таргуецца прыкладна па 120 даляраў.

Рост сусветных цэн на нафту не толькі прывядзе да росту інфляцыі ва ўсім свеце, але і можа дазволіць Расіі нават павялічыць свой чысты даход ад продажу нафты, нават калі яе будзе прадавацца менш. І гэта было б яўна не тым вынікам, якога хацела дамагчыся Еўропа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30