Знайсці
13.06.2022 / 14:57

З’явіўся робат, здольны збіраць маліны. Мяккія ягады дагэтуль былі невырашальнай задачай для тэхнікі 

У брытанскіх супермаркетах ужо прадаюць маліны, якія збіралі не людзі, а робаты. Збор малінаў — сапраўдны выклік для распрацоўшчыкаў тэхнікі, бо гэтая ягада мякчэйшая за іншыя і расце на высокіх кустах на рознай вышыні.

Фота: Fieldwork Robotics

Але брытанскай кампаніі Fieldwork Robotics удалося даць рады выкліку. Яны вырабілі першых у свеце робатаў, якія здольныя акуратна збіраць менавіта такія мяккія ягады, як маліна. Распрацоўка каштавала два мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Збіральнік малінаў ад Fieldwork Robotics — чатырохрукі робат амаль двухметровай вышыні. Усе рукі працуюць незалежна адна ад адной, шукаючы сярод лісця маліну. Робат вызначае спеласць малін і акуратна аддзяляе кожную ягаду ад галінкі.

Першапачатковая мадэль была аднарукай і працавала вельмі павольна, выдаткоўваючы не менш за хвіліну на збор адной ягады. Яе нават не пусцілі ў вытворчасць, а вырашылі дапрацаваць. Цяперашняя мадэль аўтаматызаванага зборшчыка маліны апрацоўвае больш за кілаграм ягад за гадзіну, і распрацоўнікі абяцаюць, што хутка яна зможа збіраць і па 4 кг.

Фота: Fieldwork Robotics

Робат можа апынуцца цалкам рэальнай пагрозай для сезонных рабочых, якіх набіраюць уладальнікі плантацый.

Чалавек, які працуе на збіранні малінаў, у сярэднім збірае 15 тысяч ягад за дзень. А робат, кажуць у Fieldwork Robotics, здольны збіраць 25 тысяч ягад.

Дарэчы, кампанія распрацоўвае робатаў, прызначаных для збору і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі, напрыклад, квяцістай капусты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31