Знайсці
27.06.2022 / 14:43

G7 выказала заклапочанасць наконт перадачы Беларусі ядзернай зброі

У G7 сур'ёзна занепакоеныя абяцаннямі Расіі перадаць Беларусі ракеты з ядзерным патэнцыялам. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў краін «Вялікай сямёркі» (Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі) па Украіне.

Фота: Smartpress.by

У заяве выказваецца асуджэнне агрэсіі Расіі, якая ажыццяўляецца пры падтрымцы Беларусі.

«Мы па-ранейшаму ўзрушаныя і працягваем асуджаць жорсткую, несправакаваную, неапраўданую і незаконную агрэсію супраць Украіны з боку Расіі пры падтрымцы Беларусі. Мы асуджаем і не прызнаём спробы Расіі перакроіць межы сілай», — гаворыцца ў заяве.

Лідары G7 выказалі заклапочанасць намерамі Расіі перадаць Беларусі і ракеты з ядзерным патэнцыялам.

«Мы зноў заяўляем пра наша асуджэнне неапраўданага выкарыстання Расіяй ядзернай рыторыкі і сігналаў. Расія павінна выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, у тым ліку тыя, якія забараняюць ужыванне хімічнай, біялагічнай або ядзернай зброі. Мы заклікаем Расію паводзіць сябе адказна і праяўляць стрыманасць і зноў заяўляем, што любое прымяненне такой зброі было б непрымальным і пацягнула б за сабой цяжкія наступствы. У гэтай сувязі выказваем сур'ёзную заклапочанасць пасля заявы Расіі пра магчымую перадачу Беларусі ракет з ядзерным патэнцыялам», — гаворыцца ў заяве.

Пра магчымасць перадачы Беларусі ракетных комплексаў «Іскандэр-М», якія могуць прымяняць балістычныя і крылатыя ракеты, сказаў Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам 25 чэрвеня.

«Як мы з вамі і дамаўляліся, вы ставілі пытанне пра гэта, рашэнне ў нас прынятае. Мы цягам найбліжэйшых месяцаў перададзім Беларусі ракетна-тактычныя комплексы «Іскандэр-М», якія, як вядома, могуць прымяняць як балістычныя, так і крылатыя ракеты, прычым як у звычайным, так і ядзерным выкананні», — сказаў у суботу Пуцін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
Сумна
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31