Украіна абмяняла 144 палонных, з іх 95 абаронцаў «Азоўсталі»
Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведамляе, што адбыўся чарговы абмен палоннымі, дзякуючы якому дадому вярнуліся 144 ўкраінскія вайскоўцы. Сярод іх — і абаронцы «Азоўсталі».
З 144 вызваленых — 95 абаронцаў «Азоўсталі». А сярод іх — 43 вайскоўцы палка «Азоў».
Гэта самы вялікі абмен палоннымі з пачатку поўнамаштабнай вайны, распачатай Расіяй супраць Украіны.
Усяго вызвалена:
- 59 байцоў Нацыянальнай гвардыі;
- 30 — Ваенна-марскіх сілаў;
- 28 — Узброеных сілаў Украіны;
- 17 — Дзяржаўнай памежнай службы Украіны;
- 9 — тэрытарыяльнай абароны;
- 1 — Нацыянальнай паліцыі Украіны.
Сярод вызваленых — 23 афіцэры і 69 вайскоўцаў сяржанцкага і старшынского складу. Найстарэйшаму з іх споўнілася 65 гадоў, самаму малодшаму — 19.
Большасць вызваленых украінцаў маюць цяжкія пашкоджанні: агнястрэльныя і аскепкавыя раненні, выбуховыя траўмы, апёкі, пераломы, ампутацыі канечнасцяў.
22
1
2
1
3
0
Украіна вывела танкі Abrams з фронту з-за дронаў
 7
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Пятроўскі і Дзермант пачырванелі
 9
Марына Васілеўская расказала, чым плануе займацца далей
 3
Пратэрмінаваная вяндліна і размарожаная рыба: дзяржкантроль зазірнуў у «Святлафор» у Магілёве
 6
Асудзілі маці траіх дзяцей з Віцебска, якая забіла сякерай котку і яе кацянят, а відэа выклала ў сацсеткі
 7
Адзіную славутасць Клімавічаў фактычна знеслі ФОТА
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера