Знайсці
02.07.2022 / 00:12РусŁacБел

У ЗША мяркуюць, што Расія не мае дастаткова сілаў для кантролю акупаванай Херсоншчыны

Амерыканскія афіцыйныя асобы схіляюцца да меркавання, што Расія не мае дастатковай колькасці сілаў, каб цалкам кантраляваць акупаваную яе войскамі тэрыторыю Херсонскай вобласці. Пра гэта паведамляе амерыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы.

Херсон з вышыні птушынага палёту. 20 мая 2022 года

Афіцыйныя асобы ЗША звяртаюць увагу на шэраг інцыдэнтаў апошніх тыдняў, звязаных з замахамі на жыццё калабарантаў. Амерыканская выведка называе гэта доказам «росту партызанскай дзейнасці на поўдні Украіны».

На думку апытаных CNN чыноўнікаў, адцягванне часткі расійскіх войскаў з херсонскага на данбаскі кірунак стварыла для партызанаў акно магчымасцяў для нападаў на калабарантаў, а для ўкраінскіх сілаў — час для контрнаступлення.

У ЗША падкрэсліваюць, што рух супраціву на акупаванай Херсоншчыне пакуль не перарос у арганізаваны і скептычна ставяцца да яго перспектыў. Але ў доўгатэрміновай перспектыве ён можа прывесці да масавых паўстанняў сярод украінскага насельніцтва.

Адной з прычын няўдач расійскіх вайскоўцаў амерыканскія чыноўнікі называюць прыярытэт ваеннай кампаніі перад наладжваннем цывільнага жыцця на акупаваных тэрыторыях. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930