Знайсці
03.08.2022 / 07:526РусŁacБел

У Бярэзінскім біясферным запаведніку знайшлі чарніцы белага колеру

У Бярэзінскім біясферным запаведніку каля балота сярод зараснікаў чарнічніку інспектары знайшлі кусцікі белых чарніц. Апошні раз такая рэдкая з'ява фіксавалася батанікамі запаведніка ў 1979 годзе.

Незвычайны белы колер ягад — гэта генная мутацыя гэтага віду раслін. У такіх ягадах адсутнічае пігментнае рэчыва антацыян, якое адказвае за цёмна-сінюю афарбоўку. Таму плод становяцца бясколернымі то-бок белым. На смак чарніцы-альбіносы нічым не адрозніваюцца ад звычайных чорных.

Апошні раз такая рэдкая з'ява фіксавалася батанікамі Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў 1979 годзе — больш за 40 гадоў таму.

Навукоўцы нават спрабавалі перасадзіць адзін кусцік белых чарніц у запаведны дэндрапарк, але ён тут ягад не даваў.

Мясцовыя жыхары кажуць, што назіраюць незвычайныя чарніцы ў тым самым месцы ўжо не адзін дзясятак гадоў. Рэкамендуецца не збіраць такую ягаду звыклым спосабам, то-бок абабраўшы ўсю курціну, а даць магчымасць насенню расліны распаўсюдзіцца. Тады верагоднасць зноў сустрэць белыя чарніцы ў Бярэзінскім біясферным запаведніку з кожным годам будзе ўсё вышэйшай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
0
бела-чорна-белыя чарніцы/адказаць/
03.08.2022
Жвір, не ведаю, якая старпёрша вас там дзе вучыла ў якім цялявізары "вучыце англійскую мову пасьля беларускай"
бо я чула гэтую рэкламку па беларускім маладзёжным радыё. паколькі тэлік я не прымала ўжо тады.
і гучала гэта рэкламка там так: вывучайце беларускую мову апасля ангельскай

я бачу розніцу ў гучанні і ў прачытанні. а вы?
0
Я так і ведаў.../адказаць/
04.08.2022
бела-чорна-белыя чарніцы, не, Вы ня бачыце розьніцы, Вам гэта толькі падаецца. Вывучаюць адмыслоўцы, дасьледчыкі, лінгвісты, а Вам належыць вучыць. Вывучаць пачнеце, калі ўжо кеміць нешта ў ёй будзеце... Дарэчы, у тэлевізійнай версіі там яшчэ йшоў пералік падобных словаў, у якасьці прыкладу: "палац - palace", і т.д. Мелася на ўвазе, што валодаючы беларускай мовай ангельскую вучыць будзе прасьцей, лягчэй, лацьвей. Неяк так. Але марную час, бо зашмат...
0
чар нічка/адказаць/
04.08.2022
"Вывучаюць адмыслоўцы, дасьледчыкі, лінгвісты,"
угу. і іншыя філёляхі... намек понят, какие фи-лол-лохи? или разжевать?

"Дарэчы, у тэлевізійнай версіі там яшчэ йшоў пералік падобных словаў, у якасьці прыкладу: "палац - palace", і т.д. Мелася на ўвазе, што валодаючы беларускай мовай ангельскую вучыць будзе прасьцей, лягчэй, лацьвей."
кэп, ну вот опять... кому вы это все жуете? не видите что ли, что ну не лезет никак ваша каша? п.ч. прекрасно помню (хоць і маладзейшая за вас) прежде всего сама і пра "паперу", і пра "цукар"...

дауно ж кажу вам - знайдзіце сабе маладзейшую, прыгажэйшую і  ̶д̶у̶р̶н̶е̶й̶ш̶у̶ю̶  нявіннейшую (разумовую нявінніцу)) і піхайце ёй сваю кафку, пакуль піхаецца...

здаецца ж во такая і знайшлася... і геаграфічна блізкая вам... і вы ў яе закаханы... дык што вам замінае наняцца ў нянькі да яе?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930