Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Міністэрства замежных спраў Канады назвала беларускіх фізічных асоб і прадпрыемствы, якія трапілі пад новыя санкцыі, уведзеныя ўрадам гэтай краіны за саўдзел у агрэсіі Расіі супраць Украіны. Санкцыі закранулі 16 прадпрыемстваў ды арганізацый, а таксама 22 фізічныя асобы.
Сярод 16 падсанкцыйных арганізацый пяць банкаў — Беларускі народны банк, Парытэтбанк, МТБанк, Альфа-Банк, Банк развіцця Рэспублікі Беларусь.
Таксама санкцыі ўводзяцца ў дачыненні да Беларускай чыгункі, МЗКЦ, «Волатаўта», завода дакладнай электрамеханікі, ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання», ААТ «АГАТ-СІСТЭМ», ААТ «КБ Радар», ААТ «ГКБ «Прамень», ТАА «Актуальныя рашэнні бяспекі», ААТ «Алеўкурп».
22 чалавекі, якія ўвайшлі ў санкцыйны спіс фізічных асоб:
- Уладзіслаў Бруеў, начальнік Гомельскай памежнай групы,
- Віктар Гулевіч, начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл,
- Пятро Кірычэнка, старшыня Гомельскага гарвыканкама,
- Дзмітрый Гара, кіраўнік Следчага камітэта,
- Алег Эйбатаў, экс-начальнік Мазырскага памежнага аддзела,
- Дзмітрый Віннікаў, начальнік Пінскага памежнага аддзела,
- Аляксандр Пашкевіч, начальнік штаба в/ч 65408 (аэрадром Лунінец),
- Юрый Пыжык, камандзір 61-й знішчальнай авіябазы,
- Андрэй Лук'яновіч, намеснік начальніка ВПС і войскаў СПА — начальнік авіяцыі,
- Аляксей Ляхновіч, першы намеснік міністра транспарту і камунікацый,
- Аляксандр Лазіцкі, камандзір в/ч 65408 (аэрадром Лунінец),
- Ігар Дземідзенка, начальнік Заходняга аперацыйнага камандавання,
- Уладзімір Марозаў, кіраўнік Беларускай чыгункі,
- Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі,
- Мікалай Рагашчук, былы памочнік-інспектар у Гомельскай вобласці,
- Вадзім Дзенісенка, начальнік сіл спецыяльных аперацый,
- Андрэй Некрашэвіч, начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС,
- Юрый Шулейка, старшыня Брэсцкага аблвыканкама,
- Іван Крупко, старшыня Гомельскага аблвыканкама,
- Алег Белаконеў, экс-кіраўнік Генеральнага штаба, старшыня Пастаяннай камісіі нацыянальнай бяспекі Палаты прадстаўнікоў,
- Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў,
- Уладзімір Купрыянюк, начальнік штаба — першы намеснік начальніка войскаў Заходняга аперацыйнага камандавання.
3
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Пятроўскі і Дзермант пачырванелі
 9
Марына Васілеўская расказала, чым плануе займацца далей
 3
Пратэрмінаваная вяндліна і размарожаная рыба: дзяржкантроль зазірнуў у «Святлафор» у Магілёве
 6
Асудзілі маці траіх дзяцей з Віцебска, якая забіла сякерай котку і яе кацянят, а відэа выклала ў сацсеткі
 7
Адзіную славутасць Клімавічаў фактычна знеслі ФОТА
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера