Гэта ўжо 4-ы ў серыі вялікіх маршаў пратэсту ў Мінску. Папярэднія адбыліся 16, 23 і 30 жніўня.
20:15
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне соцень людзей па ўсёй краіне на сённяшнім маршы.
19:48
НН узяла каментар уладальніка кавярні, у якой невядомыя разбілі шкло ў выцягнулі некалькі чалавек. «Для мяне гэта шок, я быў не там у гэты момант, я сам з Пінска, кавярня працуе з новага года. Мы цяпер глядзім камеры, запісы, я ўжо некалькі паглядзеў, будзем думаць што рабіць далей. Хто вінаваты? Той, хто разбіваў — пры чым тут вітрына? Калі гэта супрацоўнікі, людзі ў форме, то яны павінны за гэта і адказваць. Але там, здаецца, людзі не ў форме, але з дубінкамі, пакуль не магу сказаць, што будзем рабіць з гэтым. Людзі ўжо прапануюць дапамогу ў аднаўленні і кампенсацыі шкла», — кажа Уладзімір.
19:28
Мінскае метро аднавіла сваю працу.
19:21
19:03
Жорсткія затрыманні адбываюцца ў горадзе. Частка людзей забегла ў кавярню на праспекце Пераможцаў, а гаспадары ўстановы закрылі ўваход у яго. Сілавікі ў цывільным палкамі разбілі дзверы, выцягнулі адтуль людзей. Людзі спрабавалі заступіцца за затрыманых, але гэта толькі правакавала дадатковую агрэсію.
18:51
Здаецца, сілавікі спрабуюць зачысціць цэнтр: чытачы паведамляюць аб затрыманнях на Пераможцаў, на плошчы Свабоды і ў Грушаўцы.
18:33
Людзей, што разыходзяцца, выцеснілі з праезнай часткі праспекта Пераможцаў і праспекта Машэрава ў раёне Нямігі. Некаторых спрабавалі затрымаць.
Ціхары і ввшнікі адганяюць тых хто застаўся. Ёсць затрыманні.
Таксама масавы налёт на Камсамольскі парк. Пяць аўтазакаў
18:05
Сілавікі перакрылі вуліцу Леніна ў раёне гасцініцы «Еўропа».
17:53
Ля Палаца Незалежнасці засталося некалькі сотняў чалавек. Перыядычна ў самога ачаплення хтосьці распыляе пярцовы газ, ад якога рэжа вочы і горла. Але людзі працягваюць стаяць.
17:45
Дэманстранты распісалі сістэму «Рубеж» антылукашэнкаўскімі лозунгамі, напрыклад: «Лукашэнка, сыходзь». На мужчыну ў адказ пырснулі балончыкам з газам
17:15
Такі эпізод. Людзі адцягваюць сетку, якой агароджаны Палац Незалежнасці, і пытаюцца ў амапаўцаў: «А Саша выйдзе?» А побач дэманстранты ў парку абтрасаюць яблыні-штрыфель
16:45
Людзі ля Палаца Незалежнасці скандуюць: «пусці да сябе пагрэцца!», «Караева пад суд», «Нам ніхто не плаціць». Пры гэтым сілавікам адрасуюць наступныя рэплікі: «Ён збяжыць, а вас пакіне», «Здымі маску».
Некаторыя схаваліся ад дажджу пад дрэвамі, на прыпынках.
16:17
Каля стэлы пачаўся дождж, некаторыя ад Палаца Незалежнасьці вяртаюцца ў цэнтр гораду, а іншыя ідуць да кардону сілавікоў. «Стаянне» там працягваецца.
На калючы дрот вакол стэлы людзі чапляюць бел-чырвона-белыя стужкі, салдаты з аўтаматамі, якія стаяць у ачапленьні, ніяк на гэта не рэагуюць
16:01
На стэле салдат паставілі воддаль калючага дроту, відаць, каб выключыць кантакты з дэманстрантамі. На Палацы спорту з рэпрадуктараў расказалі, што бел-чырвона-белы сцяг нацысцкі, потым уключылі знакамітую мелодыю Шастаковіча і гімн РБ
15:59
Каля Палаца Незалежнасці людзі падышлі ўсутыч да калючага дроту і вадамётаў. Яны фатаграфуюць ўзмоцнены кардон. Сілавікі ўключылі сірэны. Інцыдэнтаў няма
15:47
У адрозненне ад мінулых акцый, гэтым разам многія пратэстоўцы не затрымліваюцца каля стэлы, а адразу ідуць да рэзідэнцыі.
14:52
Дэманстранты цалкам занялі вуліцу Леніна да праспекта Пераможцаў
14:50
Частка людзей з Нямігі рушыць на Леніна, частка - да стэлы
14:35
14:33
Дзве вялікія калоны пратэстоўцаў злучыліся на Нямізе. Цяпер там некалькі тысяч чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі.
14:32
Мінск. Цяпер праспект перакрыў АМАП і ўнутраныя войскі пры двух вадамётах «Драпежнік» і трох аўтамабілях «Рубеж»
14:31
Дэманстранты занялі праезную частку праспекта між Кастрычніцкай і цыркам
14:22
Скразны праезд па праспекце Незалежнасці перакрыты на Казлова. На тратуарах ад цырка да парка Чалюскінцаў — дзясяткі тысяч дэманстрантаў са сцягамі. Рухаюцца ў бок цэнтра, Нямігі
Людзі ад ГУМа ўжо пайшлі ў бок стэлы
14:21
Мінскі ГУМ закрыўся: на праспекце Незалежнасьці шмат людзей у форме, сілавікі са шчытамі. Праспект перакрыты ад Янкі Купалы
14:15
Дзесяць БТР знаходзяцца каля Палаца Незалежнасці ў Мінску
14:07
Вялікая калона пратэстуючых на праспекце Дзяржынскага. Людзі ідуць са сцягамі, на чале калоны нясуць расцяжку з надпісам « Баста!!!», машыны сігналяць.
14:00
На плошчы Коласа многа людзей, па праспекце ідуць групамі ад усходу, на прыпынках збіраюцца.
13:53
На Незалежнасці людзей зараз не пускаюць, але выпускаюць.
13:49
Сёння сілавікі затрымліваюць людзей і імкнуцца разбіць калоны яшчэ ў мікрараёнах, адкуль людзі ідуць у цэнтр. Чытачы НН пішуць пра затрыманні ў раёне Пушкінскай. «Касманаўты» білі людзей дубінкамі і затрымалі некалькіх чалавек.
13:47
Калона дэманстрантаў рухаецца па вул. Кашавога.
13:38
Як і ў мінулую нядзелю, блакаваны і мост з Маскоўскай на плошчу Незалежнасці.
13:27
Перакрытая Кастрычніцкая плошча. Тое ж самае і з плошчай Перамогі і Партызанскім праспектам.
13:01
На Барысаўскім тракце міліцыя ганяла невялікую групу з БЧБ сцягамі. Затрымалі мінімум адну дзяўчыну.
12:59
На праспекце Незалежнасці ў раёне ГУМа стаяць сілавікі са шчытамі. Але людзі пакуль што могуць прайсці.
12:57
Закрылі і метро Пушкінская, каля якой сабралася вялікая калона дэманстрантаў, што ідуць у бок цэнтра Мінска.
12:35
Станцыі метро Плошча Якуба Коласа, Купалаўская, Кастрычніцкая, Плошча Леніна і Плошча Перамогі зачынены
12:25
У Мінск заехалі БРДМ, яны рухаюцца ў бок Палаца Незалежнасці.
12:10
У мікрараёнах Мінска фарміруюцца першыя калоны дэманстрантаў. На фота: аўтазаводцы.
11:46
Плошча Незалежнасці ў Мінску ачэпленая, як і ў мінулую нядзелю, падземныя пераходы на яе закрытыя, гандлёвы цэнтр «Сталіца» не працуе.
11:39
На Кастрычніцкай плошчы людзі ў балаклавах расцягваюць калючы дрот.
11:20
Як і падчас двух мінулых нядзельных маршаў, у Мінску Стэла сёння ачэпленая і абнесеная калючым дротам.
У сталіцы прыехалі БТРы, а таксама вадамёты. Гандлёвы цэнтр «Замак» з раніцы зачынены «па тэхнічных прычынах».
Міліцыя заклікала не прыходзіць на акцыі пратэсту, бо Будзе задзейнічана спецтэхніка міліцыі і ўнутраных войскаў, перакрыты праспекты