Захару 16 лет. Он говорит по-детски искренне, но очень спокойно и сдержанно, словно обдумывает каждое слово. Его семья живет в деревне Дригучи Миорского района. Сейчас парень тоже там. Рассказывает, что приехал домой после открытого урока «по семейным обстоятельствам». Каким, не уточняет. Из двора никуда особо не выходил, поэтому с местными свое выступление не обсуждал. Да и людей, признается, в их краях немного.

Дригучи — маленькая деревня, где есть лишь начальная школа. Здесь парень отучился четыре года, а затем ездил за знаниями в соседний агрогородок. Проблем с учебой у него никогда не было, и ближе к седьмому классу педагоги посоветовали мальчишке попробовать поступить в гимназию. Школьник на тот момент, как и сейчас, увлекался военной тематикой и решил присмотреться к кадетскому училищу.

— Вучылішча створана на базе гімназіі, таму веды тут займаюць значнае месца, дый педагогі моцныя. Першы раз я завітаў сюды яшчэ да паступлення, мне спадабалася, — объясняет Захар, почему после седьмого класса все же выбрал Витебское кадетское училище. — А яшчэ ў Віцебску ў мяне жывуць сваякі, і я мог прыязджаць да іх на выхадныя.

Сейчас Захар в одиннадцатом классе. Его средний балл за десятый — 9,5, а любимые предметы связаны с гуманитарными науками. Один из них — история. Ей парень увлекается давно и успешно. В прошлом году взял диплом 3 степени на областной олимпиаде, тогда же с одной из учениц они получили «серебро» на республиканском конкурсе научных работ. Кадеты собирали имена военных и мирных жителей, которые погибли в Витебском районе в годы Великой Отечественной войны. Захар работал с архивом Минобороны РФ, и это его очень впечатлило.

— Адна справа, калі ты ведаеш лічбы тых, хто загінуў, і зусім іншая, калі бачыш імя, узрост чалавека, чытаеш, дзе і як ён памёр, калі разумеш, што паміралі цэлыя сем'і, — вспоминает собеседник. — У такія моманты па-іншаму ставішся да падзей вайны. Адчуваеш, што гэта было страшней, чым ты мог сабе ўявіць.

— А откуда у вас такая любовь к истории?

— Гістарычныя кнігі і праграмы мяне заўсёды цікавілі. Да таго ж дзяцей у нашай вёсцы няшмат, таму трэба было прыдумваць, як праводзіць час, і я чытаў. Дый у школе па гісторыі ў мяне былі добрыя настаўнікі, заахвочвалі мяне займацца. З гэтага ўсё пачалося. А цяпер я сам часта звяртаюся да мінулага, каб лепш зразумець тое, што адбываецца зараз.

Правда, становиться историком Захар не собирается. В планах быть юристом или адвокатом.

— Спачатку я меркаваў, што звяжу свой лёс з матэматыкай. Напрыклад, буду інжынерам, — вспоминает кадет. — Але два гады таму падумаў, што мне хацелася б рабіць нешта добрае для сваёй краіны. Адна з лепшых магчымасцяў для гэтага — абраць прафесію, якая будзе звязана з грамадствам. Таму я і спыніўся на юрфаку.

С желанием делать что-то хорошее для своей страны пришло и понимание, что нужно искать в себе смелось говорить по-белорусски: «Усё ж такі я беларус». С тех пор кадет стал пробовать переходить на белорусский язык в повседневной жизни. Честно признается: получается не всегда и не со всеми, но он старается.

— Я імкнуся павялічваць ужыванне мовы і мару, што калісьці поўнасцю на яе перайду. Па-першае, гэта прыгожа, па-другое — магчымасць даць людзям вакол зразумець, што ты беларус, — рассуждает Захар. — А яшчэ не хачу, каб мне было сорамна перад будучымі дзецьмі, калі яны раптам спытаюць: «Тата, чаму ты не падтрымліваў мову?». Таму, калі мяне запрасілі на адкрыты ўрок да прэзідэнта, я вырашыў, што тут абавязкова павінна загучаць наша мова.

Но обо всем по порядку.

«Мне здаецца, гэта вельмі важна — гаварыць тое, што думаеш»

В Минск на открытый урок Захара пригласили 25 августа. Когда ему позвонили из училища и сказали, что его выбрали для поездки, он удивился. А потом подумал, что это хорошая возможность задать вопрос Александу Лукашенко, и стал думать, о чем важном хотел бы спросить. Решил: узнает о том, как дальше будет развиваться белорусский язык в системе образования.

— Але 31 жніўня я зразумеў, што магчымасць задаць пытанне будзе не ва ўсіх, таму спадзяваўся, што ў мяне проста атрымаецца агучыць свае думкі, — отвечает собеседник. — Адказ дзяўчынкі, якая гаварыла Аляксандру Рыгоравічу, чым у Беларусі яна ганарыцца, мне падаўся няскончаным, таму я падняў руку, каб таксама выказацца. Мне здаецца, сказаць, чым я ганаруся, гэта нават лепш за маё пытанне. Але гэтыя думкі прышлі пасля, а ў той момант я вызваўся аўтаматычна. Першая частка маёй прамовы прайшла больш-менш па плане. Але калі мне задалі дадатковыя пытанні, зразумеў, што становішча робіцца больш складаным. Калі агучваў свае думкі, думаў над кождым словам, каб не зганьбіцца.

— Казалось, вы очень волновались.

— Трохі разгубіўся, але, спадзяюся, усё атрымалася даволі дыпламатычна. Некаторыя пісалі, што я ледзь не расплакаўся, але насамрэч так атрымалася з-за таго, што я быў сканцэнтраваны на адказах. Трэба было шмат чаго перабраць у галаве, а часу было мала.

— Обиделись на слова про слезы?

— Не, навошта. Людзі хвалююцца, так бывае. Канешне, трывога ўнутры мяне таксама была.

— А еще было видно, что для вас важно отстоять свою точку зрения.

— Мне здаецца, гэта вельмі важна — гаварыць тое, што думаеш, бо, калі гэтага не рабіць, не будзе развіцця і самастойнасці. Але, каб агучваць свае думкі, патрэбна смеласць. Падняць руку на адкрытым уроку ў першую чаргу было важна для мяне самога. Гэта як доказ таго, што я маю гэтую смеласць.

— А что было, когда открытый урок закончился?

— Некаторыя рабяты з іншых дэлегацый падыходзілі да мяне, каб паціснуць руку. Цяпер шмат знаёмых і невядомых людзей пішуць мне ў сацсетках. У асноўным дзякуюць за то, што выступіў на мове, што смела адказваў, што ўспомніў Генрыка Дмахоўскага з Міёршчыны. Нехта жартуе, нехта хвалюецца, быццам, могуць быць нейкія наступствы з-за таго, што маё выказванне сталі распаўсюджваць. Гэта крыху мяне накруціла. Але я не лічу, што такія пытанні павінны быць да кагосьці, хто ўчора выказваўся. Па-іншаму я б не паступіў, таму стараюся захоўваць вытрымку.

— А что вам сказали родители, когда вы приехали домой?

— Яны не глядзелі выступ, але потым мама мяне пахваліла, — отвечает Захар, и его голос начинает дрожать: — А таты не стала ў ноч з 31 жніўня на 1 верасня. Але я даведаўся пра гэта, толькі калі вярнуўся. Ён шэсць гадоў змагаўся з анкалогіяй. Калі я быў у Мінску, мама, напэўна, вырашала мне не гаварыць. Ды я і сам не патэлефанаваў… Столькі ўсяго звалілася за гэтыя дні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

0
вапп / Ответить
03.09.2022
Удачи парень.Оставайся беларусам .
1
Праўда за намі ! / Ответить
03.09.2022
Дазвольце выказаць спачуваньне хлопцу і яго сям'і. Хлопча, трымайся, такія як ты (ВЫ!!!) вельмі патрэбны Беларусі і Беларусам ! Гонар сваёй Дзяржавы, гонар сваёй Мовы, гонар Беларусі і Беларускага, асабісты гонар Чалавека з вялікай літары вельмі патрэбныя нам, Беларусам, нашай Краіне Беларусь ! Колькі б не зневажалі Беларусь і Беларусаў, Беларускае, але дзякуючы такім Чалавекам, мы не страцім сябе !, не растворым у тых жа расейцах лукашэнкі ! Праўда за намі !!!
0
Ў / Ответить
03.09.2022
Захар, калі раптам ты гэта чытаеш, ведай, што ты сапраўдны маладзец. Такім, як ты, ўздымаць краіну з руінаў пасля... раз мы, старэйшыя, не змаглі зрабіць гэтага раней. 
Мае шчырыя спачуванні, я ведаю, што такое страціць бацьку...
Показать все комментарии/ 18 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера