Аляксандр Лукашэнка даручыў стрымліваць рост цэнаў у Мінску перад навагоднімі святамі. Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Андрэя Шорца.

«Мы напярэдадні святаў, самых любімых у людзей, — Новага года і Калядаў. Чалавек хоча годна іх сустрэць. Вы выдатна разумееце, хоць Мінск багацейшы за іншыя рэгіёны краіны, але людзі тут розныя — багатыя, сярэднія і бедныя. Трэба не забываць, што Новы год — гэта перш за ўсё стол, застолле, і людзі заслужылі, пражыўшы і адпрацаваўшы гэты цяжкі год, каб цэны ў крамах былі нармальныя. Галоўнае, каб яны не падскочылі ў гэты перыяд», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Не толькі ў Расіі, як мы гэта заўважылі, хочуць рукі нагрэць, але і ў нас дзялкі такія ёсць, хай іх няшмат, але ні ў якім разе нельга даць падставу, каб яны працавалі на ўздым цэнаў».

Лукашэнка звярнуў увагу мэра горада на тое, што цэны і парадак у Мінску з'яўляюцца яго зонай адказнасці, нягледзячы на тое, што Мінгандлю ўпаўнаважаны ажыццяўляць кантроль над цэнаўтварэннем. «Таму падрыхтуйце Мінск да гэтых святаў, стварыце ў людзей настрой, — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. -

— Але самае галоўнае — гэта дзеці, каб дзеці не адчувалі сябе другараднымі».

«Мінск — гэта прыклад ўсёй краіне, звярніце на гэта самую сур'ёзную ўвагу», - падкрэсліў беларускі лідар.

Андрэй Шорац у сваю чаргу паведаміў, што на калегіі ўпраўлення гандлю Мінгарвыканкама, на якой былі прадстаўнікі як дзяржаўнай, так і прыватнай гандлю, была пастаўлена задача па стрымліванні росту цэн і насычэнню асартыменту гандлёвай сеткі з тым, каб не дапусціць у будучыні павелічэння цэнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?