Сённяшняму прэм'еру Эстоніі Тааві Рыйвасу — 35 гадоў, delfi.ee.

Сённяшняму прэм'еру Эстоніі Тааві Рыйвасу — 35 гадоў, delfi.ee.

Выбарчыя ўчасткі закрыліся а 21-й. Канчатковыя вынікі стануць вядомыя апоўначы. У парламенце — 101 месца. 

У Эстоніі 547 выбарчых участкаў. Эстонскія СМІ паведамляюць, што яўка склала 63%, найлепей галасавалі на востраве Хіумаа.

Тройка лідараў выглядае так: 1 месца — права-ліберальная Рэфармісцкая партыя (28% галасоў і 30 месцаў у парламенце), 2 месца - памяркоўна-прарасійская Цэнтрысцкая партыя (25% галасоў і 27 месцаў), 3 месца — Сацыял-дэмакраты (15 месцаў).

Акрамя таго, у парламент праходзяць нацыяналістычны Саюз Айчыны (14 месцаў), Свабодная партыя (8) і кансерватары (7)..

Імаверна, урад ізноў утвораць правалібералы разам з кансерватарамі і нацыяналістамі.

Паводле статыстыкі, у Эстоніі пражывае каля 25% рускамоўных, але ў памежнай з Расіяй акрузе Іда-Вірумаа (гарады Нарва, Котхла-Ярвэ) іх колькасць складае 80%. Праўда, не ўсе яны маюць права голасу.

У Іду-Вірумаа Цэнтрысты набралі 59% галасоў. Рэфармісты разам з кансерватарамі, сацыял-дэмакратамі і нацыяналістамі — 35%. Таму гэта далёка не Данбас.

Мінулыя выбары, у 2011 г. выйграла Партыя рэформаў, аатрымаўшы 28,6% галасоў, ці 33 месцы ў парламенце, а лідар партыі Тааві Рыйвас у сакавіку 2014 г. стаў прэм'ерам. Яму 35 гадоў, і ён стаў самым маладым прэм'ер-міністрам у Еўропе.

У Эстоніі таксама моцна развіта электроннае галасаванне, да 1 сакавіка так прагаласавалі 20%. Гэта пераважна моладзь, а таму большасць электронных галасоў пайшлі за рэфармістаў, а на другім месцы — не цэнтрысты, а Свабодная партыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?