Вітаўтас Ландсбергіс, Казіміра Прунскене, Альгірдас Бразаўскас

Вітаўтас Ландсбергіс, Казіміра Прунскене, Альгірдас Бразаўскас

Гістарычны выхад з Савецкага Саюза святочна адзначаць і ў Сойме. Пасля гэтага ў будынку парламента адбудзецца цырымонія ўзняцця сцягоў трох Балтыйскіх краін і пачнецца парад.

З нагоды свята ў Віленскай ратушы арганізуецца дыскусія круглага стала пра ўрокі гісторыі і выклікі сучаснасці, у ёй прымуць удзел палітыкі з Балтыйскіх краін, Паўночнай Еўропы, Польшчы, Украіны і ЗША.

11 сакавіка 1990 года Вярхоўны савет — Аднаўленчы сойм пад кіраўніцтвам Вітаўтаса Ландсбергіса абвясціў Акт аб аднаўленні незалежнасці Літвы, у якім казалася, што аднаўляецца скасаваная ў 1940 годзе знешняй сілай рэалізацыя суверэнных паўнамоцтваў Літоўскай дзяржавы.

Краіна атрымала міжнароднае прызнанне ў 1991 годзе. Першай Літву прызнала Ісландыя, яе прэзідэнт у гэтыя дні знаходзіцца з візітам у Вільні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?