Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Украіны завяршыла апрацоўку пратаколаў па выніках пазачарговых выбараў у Вярхоўную раду. Перамогу атрымала партыя дзеючага прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа», якая набрала 43,16% галасоў выбаршчыкаў.

На другім месцы апынулася «Апазіцыйная платформа — за жыццё», лідарамі якой з'яўляюцца кум расійскага прэзідэнта Віктар Медвядчук і экс-віцэ-прэм'ер Юрый Бойка, у яе актыве 13,05% галасоў.

Трэцяе месца заняла партыя былога прэм'ера Украіны Юліі Цімашэнкі «Бацькаўшчына» (8,18%). Следам ідзе «Еўрапейская салідарнасць» Пятра Парашэнкі (8,10%). «Голас» Святаслава Вакарчука набірае 5,82% галасоў.

З улікам вынікаў па аднамандатных акругах, дзе большасць таксама атрымалі паплечнікі Зяленскага, «Слуга народа» атрымлівае каля 250 дэпутацкіх мандатаў. Для большасці ў парламенце патрабавалася 225 мандатаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0