Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Газета The New York Times назвала лідараў першых партсходаў дэмакратаў у амерыканскім штаце Аёва. Найбольшую падтрымку на сходах актывістаў партыі (такія сходы называюць кокусамі) атрымліваюць сенатар ад Вермонта Берні Сандэрс, былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн і былы мэр горада Саўт-Бэн (Індыяна) Піт Бутыджыдж.

Выданне ўдакладняе, што гэта не канчатковыя вынікі, а толькі ацэнкі на аснове апытанняў людзей, якія прыйшлі на сходы. Паводле гэтых звестак, Сандэрс перамагае з імавернасцю 33%. У Байдэна 28%. Далей ідзе Бутыджыдж з 21%.

Сходы актывістаў, званыя кокусы, пачаліся ў Аёве а 19 3 лютага (04:00 4 лютага па Мінску). Яны праходзяць у спартзалах і сталовых, крамах, пажарных частках.

На кокусы адбіраюць дэлегатаў, якія на будучых з'ездах партый падтрымаюць таго ці іншага прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.

Паступова ў розных штатах будуць праводзіцца праймерыз і кокусы. 11 лютага пройдуць праймерыз у Нью-Гемпшыры, а 3 сакавіка — «супераўторак», калі такія перадвыбары пройдуць адразу ў 17 штатах. У ліпені кандыдат ад Дэмакратычнай партыі будзе названы на з'ездзе.

Аналагічныя кокусы прайшлі і ў рэспубліканцаў. Тут бясспрэчны лідар Дональд Трамп, які набраў абсалютную большасць галасоў. Ад Аёвы на з'езд рэспубліканцаў едзе 40 дэлегатаў.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца 3 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0