Раней кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль напярэдадні нефармальнай сустрэчы ў Партугаліі 27 мая паведамляў агенцтву Франс Прэс, што кіраўнікі МЗС ЕС пры абмеркаванні эканамічных сектаральных санкцый па Беларусі разгледзяць пытанні экспарту калію і транзіту расійскага газу праз Беларусь.

«Я думаю, што мы будзем абараняць нашага партнёра Беларусь, мы будзем дапамагаць нашым саюзнікам. А тое, што прыдумляюць заходнікі супраць Беларусь, выклікае абсалютна негатыўныя эмоцыі. Таму што перш за ўсё трэба правесці расследаванне таго, што адбылося, а потым думаць над тым, як на гэта рэагаваць, а не рабіць паспешныя заявы», — сказаў Бірычэўскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што падыход Масквы «заключаецца ў тым, каб не прымаць імпульсіўных мер». У прыватнасці, што тычыцца транзіту расійскага газу, «трэба палічыць, як гэта адаб'ецца на эканоміцы, на наяўных кантрактах», дадаў ён.

Каментуючы магчымасць адказу ў выпадку ўвядзення санкцый ЕС супраць Мінска, якія закранаюць транзіт расійскага газу, Бірычэўскі адзначыў: «Мы не можам рэагаваць на тыя меры, якія ўведзены ў дачыненні да іншай краіны, нам трэба абмеркаваць гэта з партнёрамі і паглядзець, што мы можам зрабіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0