Максім Буткевіч, каардынатар праекта «Без кордонів»

Максім Буткевіч, каардынатар праекта «Без кордонів»

«Сёння сюды прыйшлі не толькі ўкраінскія праваабаронцы, але і беларускія калегі, бо яны бачаць шмат агульнага паміж тым, што адбываецца ў Беларусі і Казахстане», — адзначыў адзін з арганізатараў акцыі, каардынатар праекта «Без кордонів» Максім Буткевіч. 

«Нашай Ніве» ўдалося пагутарыць з некаторымі ўдзельнікамі акцыі.

«Я прыйшла сюды, каб падтрымаць народ Казахстана ў імкненні да свабоды. У некаторым сэнсе іх сітуацыя яшчэ горшая за нашую, беларускую. Баюся, што ўвод у Казахстан войскаў іншай дзяржавы можа скончыцца як «Украіна 2.0», калі не горш. І беларусам, як нікому, знаёма гэта ўсё. Бо мы перажывалі гэта ўсё зусім нядаўна, зараз перажываем, невядома колькі будзем перажываць», — кажа Карына Пацёмкіна.

Карына Пацёмкіна

Карына Пацёмкіна

«Я сама толькі два тыдні як сюды прыехала — трымалася да апошняга, спрабавала да апошняга нешта рабіць. — працягвае дзяўчына. — Але адзіны мой лёс там — турма. Што тычыцца народа Казахстана: кожны народ, не важна, казахі гэта, беларусы ці ўкраінцы — мае права выйсці і выказаць свой пратэст ці нязгоду. Гэта базавае права. На жаль, як у Беларусі, так і ў Казахстане яно цалкам знішчана, але мы павінны трымацца разам!»

«Я беларус, таму не магу не быць тут! — адзначае іншы ўдзельнік акцыі з бел-чырвона-белым сцягам на плячах. — Гэта наш агульны боль, наша агульнае «пракляцце». Веру, што ў найхутчэйшым часе нашыя народы стануць вольнымі, перастане ліцца кроў…»

Свайго імя хлопец прасіў не называць, бо хвалюецца за блізкіх, якія знаходзяцца ў Беларусі.

За акцыяй назірала паліцыя, абышлося без інцыдэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?