Дземчанкаў адзначыў, што расійскі трубаправодны прыродны газ замясціць найбольш складана, бо ён складае 40% агульнага імпарту ЕС.

Ён папракнуў ЕС і, у прыватнасці Германію, за тое, што там «вельмі доўга цэментавалі міф пра тое, што Еўропа памрэ без расійскіх энергарэсурсаў».

Паводле яго слоў, сітуацыя зусім іншая — «расійская энергетыка памрэ без Еўропы».

«Без еўрапейскага рынку расіянам трэба будзе спыніць свае газавыя радовішчы, закансерваваць іх, а потым, калі яны стануць іх аднаўляць, будзе страчана 70% газавых радовішчаў. Таму калі Пуцін вырашыць зблефаваць і спыніць пастаўкі газу ў Еўропу, ён проста разбурыць сваю газавую інфраструктуру», — заявіў намеснік міністра энергетыкі Украіны.

На думку Дземчанкава, Еўропа здольная цалкам адмовіцца ад звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з Расіі. Летась доля агульнай пастаўкі расійскага ЗПГ складала менш за 8% сусветных паказчыкаў. Амаль палова з гэтага імпартавалася ў Еўропу.

Клас
38
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2