Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Усяго патроху
Фота 3 з 3
02.06.2022 / 07:51
Бел / Łac / Рус

ABBATAR'Ы: легендарны шведскі гурт вярнуўся ў выглядзе «лічбавых копій»

У лонданскім тэатры ABBA Arena пачаліся паказы шоу «ABBA Voyage» з «аватарамі» Бені Андэрсана, Б'ёрна Ульвеўса, Агнеты Фельтског і Ані-Фрыд Лінгстад. Артыстаў на працягу пяці тыдняў здымалі 160 камер для захопу руху: у выніку атрымалася 96-хвіліннае шоу, якое стала новым словам у канцэртнай індустрыі.

Для падрыхтоўкі канцэрта на працягу пяці тыдняў чацвёра ўдзельнікаў ABBA, якім цяпер ужо за 70, выконвалі кожную з 20 песень канцэрта, апранутыя ў спецыяльныя касцюмы для захопу руху, перад 160 камерамі, каб можна было запісаць усе іх рухі.

Для лепшага кантакту скуры з датчыкамі ўпершыню за 50 гадоў Бені Андэрсану і Б'ёрну Ульвеўсу прыйшлося згаліць бароды.

Аватары ABBA. Малюнак Industrial Light and Magic / TT

Аватары ABBA. Малюнак Industrial Light and Magic / TT

Галаграмы ўдзельнікаў ABBA — не зусім тыя, што паспелі стаць звыклымі некаторым гледачам. Імі ўжо не здзівіш: Тупак Шакур «выйшаў» на сцэну Coachella ў 2012 годзе, прыкладна праз 15 гадоў пасля яго забойства, а зусім нядаўна на сцэне «з'яўляліся» Рой Орбісан і Уітні Х'юстан.

Для шоў ABBA стварылі лічбавыя версіі ўдзельнікаў групы: для гэтага музыкі супрацоўнічалі з камандай з 850 чалавек. Звычайныя галаграмы не падышлі — артысты палічылі, што тэхналогія яшчэ не знаходзіцца на належным узроўні.

Спалучэнне ж візуальных эфектаў і тэхналогій здымак з захопам рухаў дало больш рэалістычны вынік.

«Галаграмы абмяжоўваюць святло, якое вы можаце выкарыстоўваць, і тое, як вы іх выкарыстоўваеце. Я думаю, што шоў Уітні Х'юстан было добрым прыкладам гэтага: проста накласці чужую галаву на цела і зрабіць яе трохмернай недастаткова», — пракаментаваў сітуацыю Бэйлі Уолш, дырэктар ABBA Voyage.

Патэнцыял гэтай тэхналогіі, па думку дырэктара шоў, велізарны. Уолш таксама мяркуе, што такія буйныя артысты, як Мадонна, Пол Макартні, The Rolling Stones або Jay-Z, маглі б запісаць сябе цяпер для нашчадкаў.

Калі шоу ABBA будуць паспяховымі, гэта, верагодна, заахвоціць больш артыстаў пайсці за іх прыкладам.

Чытайце таксама:

«Гадоў праз 5-10 усюды будуць сімуляцыі». Беларуска заснавала IT-кампанію, якая стварае аватараў

Пара з Індыі зладзіць вяселле ў Метасусвеце. Сярод гасцей будзе і тата нявесты, які памёр летась

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Цукеркі ад Мікалая Лукашэнкі па кітайскім рэцэпце будуць пастаўляць у школы: «У адным пакуначку — шклянка малака» 3
У новым гумарыстычным шоу на ТНТ бярэ ўдзел каманда з Пінска. Не абышлося без жартаў пра Беларусь і палітыку 4
Сёння дзень, калі беларусы не рызыкавалі хадзіць у лес
З плошчы каля мінскай Камароўкі зніклі «Дама з сабачкам» і яшчэ адна скульптура. Што з імі сталася?  9
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Сілавікі зладзілі аблаву ў Карэлічах — праваабаронцы
Чатыры футбольныя зборныя адмовіліся гуляць з расійскімі моладзевымі камандамі
«З якіх гэта часоў у Беларусі штрафуюць за кармленне галубоў?» У Малінаўцы пабачылі дзіўную абʼяву 2
«Вельмі шкада, Уладзімір». Хілары Клінтан падкалола Пуціна 1
«Могуць прыехаць». Карпенка пракаментаваў адсутнасць выбарчых участкаў за мяжой 3
Выйшаў на волю Андрэй Андрэеў. Яго асудзілі па справе напалоханага салдата
Вагнераўцы з Беларусі вярнуліся ваяваць ва Украіну
Усяго патроху
Цукеркі ад Мікалая Лукашэнкі па кітайскім рэцэпце будуць пастаўляць у школы: «У адным пакуначку — шклянка малака» 9
У Драздах прадаюць катэдж па шалёнай цане. Што ў ім? 4
Чарговая хваля брутальных затрыманняў у Ваўкавыску і ваколіцах 11
У новым гумарыстычным шоу на ТНТ бярэ ўдзел каманда з Пінска. Не абышлося без жартаў пра Беларусь і палітыку 4
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця 19
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае 6
«У гэтым тэлефоне на пару гадоў калоніі». Беларусы расказалі, як праходзяць праверкі на мяжы з Польшчай 3
«Блаславенне і праклён». Стан Бруса Уіліса імкліва горшае 4
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 8
Самае лайканае
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку
Забіты камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі — ССА Украіны 22
«Хачу быць карыснай і з павагай ставіцца да краіны, якая мяне прыняла». Настаўніца, якую звольнілі за жоўта-блакітную стужку, расказала пра новае жыццё ў Польшчы 5
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 4
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 41
Найбольш рэакцый
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця 19
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 18
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 54
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 18
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 43
Гарачыя тэмы
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае 6
«У гэтым тэлефоне на пару гадоў калоніі». Беларусы расказалі, як праходзяць праверкі на мяжы з Польшчай 3
«Блаславенне і праклён». Стан Бруса Уіліса імкліва горшае 4
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 8
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 4
Выпускнік-медык за адмову ад размеркавання заплаціць мінімум 60 тысяч рублёў 5
Чыноўнік прагаварыўся, як паміраюць заводы пры Лукашэнку 7
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 18
Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расіянін 9
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх