У цэлым, тое, што адбываецца, можна апісаць мемам:

— Мама, я хачу на Burning Man!

— Пойдзем, у нас ёсць Burning Man дома.

І нядрэнны! Так, гэта не вялікае высмаглае саляное возера ў Невадзе, а Мінскае мора. Так, тут ці наўрад сустрэнеш Ілана Маска або Джарэда Лета ў гарнітуры велізарнага ката, а напоі не выйдзе займець проста за танец або цікавую гісторыю — вымі ды пакладзі 20 рублёў за шкляначку. Але ж сутнасць арыгінальнага фестывалю Burning Man, увогуле, не ў знешняй атрыбутыцы. Яна ў людзях: у іх галовах, у іх унутранай свабодзе і смазе самавыяўлення. А з гэтым тут у большасці поўны парадак.

Да самай раніцы зайцы, эльфы, гусары і фараоны будуць міграваць ад адной сцэны да іншай. Пакуль не ўзыдзе сонца і магія не прападзе. 

Ужо заўтра ўсе яны адправяцца працаваць — на заводы, у школы і кветкавы магазін, іграць ролі важных начальнікаў і старанных падначаленых. Але пакуль яны тут, яны лясныя пачвары, якія дрыгаюць целам у такт мінімал-тэхна. Тыя, хто забыўся на свае дарослыя праблемы і, здаецца, шчаслівыя.

Дзесьці ў пустыні Блэк-Рок у далёкай Невадзе, на высмаглым саляным возеры проста цяпер пачынаюць узводзіць велізарныя дэкарацыі для непаўторнага арыгінала. Так, Burning Minsk — усяго толькі дэмаверсія. Але як мінімум дух свабоды і творчасці сапраўднага Burning Man, смак маленькага крэйзі-карнавалу ўлавіць атрымалася, піша Onliner. 

Клас
23
Панылы сорам
30
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
7